Сяргей Сiдорскi i Уладзiмiр Пуцiн сустрэнуцца ў найблiжэйшы час у Маскве. 21.by

Сяргей Сiдорскi i Уладзiмiр Пуцiн сустрэнуцца ў найблiжэйшы час у Маскве

02.09.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэм'ер-мiнiстры Беларусi Сяргей Сiдорскi i Уладзiмiр Пуцiн сустрэнуцца ў найблiжэйшы час у Маскве. Аб гэтым паведамiў у Гданьску журналiстам Сяргей Сiдорскi, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"1 верасня мы дамовiлiся з Уладзiмiрам Пуцiным аб тым, што ў найблiжэйшы час у вераснi, я думаю, праз тыдзень, правядзём рабочую сустрэчу ў Маскве", — сказаў ён.

"Мы дамовiлiся абмеркаваць кола праблем, якiя наспелi ў эканомiцы ў развiццi тых пытанняў, якiя абмяркоўвалiся на апошнiм саюзным Саўмiне, i даручэнняў, якiя даў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка пасля сустрэчы з Прэзiдэнтам Расii Дзмiтрыем Мядзведзевым", — растлумачыў Сяргей Сiдорскi.

Акрамя таго, 1 верасня адбылiся перагаворы Сяргея Сiдорскага з прэм'ер-мiнiстрам Лiтвы Андрусам Кубiлюсам. "Мы дамовiлiся, што ў вераснi правядзём беларуска-лiтоўскi эканамiчны форум", — дадаў ён.

Прайшла таксама кароткая сустрэча Сяргея Сiдорскага з прэм'ер-мiнiстрам Iталii Сiльвiо Берлусконi ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 70-й гадавiне пачатку Другой сусветнай вайны, на могiлках абаронцаў Вестэрплатэ.

Беларусь у найблiжэйшы час можа рэалiзаваць некалькi буйных праектаў з польскiмi кампанiямi, паведамiў Сяргей Сiдорскi.

"1—2 верасня я правёў шэраг сустрэч з польскiмi кампанiямi, якiя хочуць актыўна працаваць на беларускiм рынку", — адзначыў ён.

У першую чаргу гэта буйная польская кампанiя "Кульчык холдынг". "Мы на працягу паўгода пасля Лонданскага iнвестыцыйнага форуму вядзём актыўную работу з гэтай кампанiяй па праекце будаўнiцтва вугальнай станцыi. Вугаль польскi, станцыя — у Беларусi з пастаўкай электраэнергii ў ЕС i часткова ў Беларусь", — растлумачыў Сяргей Сiдорскi.

Паводле слоў прэм'ер-мiнiстра, гэта цiкавы эканамiчна выгадны праект. "Мы ўчора абмяркоўвалi гэту тэму, яна знайшла падтрымку i ва ўрадзе Дональда Туска. Я лiчу, у блiжэйшы час мы выйдзем на рэалiзацыю гэтага праекта", — адзначыў Сяргей Сiдорскi.

Акрамя таго, беларускi бок прапанаваў кампанii "Кульчык холдынг" разгледзець яшчэ адзiн праект па будаўнiцтве вугальнай станцыi ў Лельчыцах. На гэты час разведвальныя работы ў гэтым раёне завершаны. Арыенцiровачная магутнасць гэтай станцыi ацэньваецца ў 400 МВт.

Паводле слоў кiраўнiка беларускага ўрада, аб'ём iнвестыцый у гэтыя два праекты можа скласцi $1,5—2 млрд. "Кульчык холдынг" гатовы прыцягнуць гэтыя рэсурсы ад iншых iнвестыцыйных кампанiй. З беларускага боку спатрэбяцца пэўныя гарантыi.

Сяргей Сiдорскi таксама правёў сустрэчы з кiраўнiцтвам АТ "Электрабудова", якое выказала зацiкаўленасць пастаўляць энергетычнае i электраабсталяванне ў Беларусь для будучай АЭС.

З кампанiяй "Фамур" абмеркаваны пытаннi стварэння сумеснай вытворчасцi горна-шахтавага абсталявання. Пытаннi кансультацыйнага ўдзелу ў прыватызацыi беларускiх прадпрыемстваў i банкаў былi разгледжаны на сустрэчы Сяргея Сiдорскага з АТ "АKJ Invеstmеnts".

"Што датычыцца Гданьска, то мы выказалi жаданне выйсцi на порт у гэтым годзе. Праект, якi цяпер рэалiзуецца ў Брэсце з чэшскай кампанiяй i Беларускай чыгункай па будаўнiцтве тэрмiналаў, цiкавы для польскiх кампанiй, якiя маглi б працаваць з удзелам гданьскага порта. Гэта нядрэнная перспектыва. Ёсць усе магчымасцi, каб працаваць на польскiм рынку", — падкрэслiў Сяргей Сiдорскi.

Акрамя таго, былi праведзены перагаворы з гданьскай кампанiяй "Грыф", якая ажыццяўляе перавозку пасажыраў па гарадскiх i прыгарадных маршрутах на Памор'i. "Па iнiцыятыве польскага боку мы абмеркавалi пытанне паставак аўтобусаў МАЗ. Лiчу, што 100—150 МАЗаў мы маглi б тут рэалiзаваць", — сказаў прэм'ер-мiнiстр.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-мiнiстры Беларусi Сяргей Сiдорскi i Уладзiмiр Пуцiн сустрэнуцца ў найблiжэйшы час у Маскве. Аб гэтым паведамiў у Гданьску журналiстам Сяргей Сiдорскi, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "1 верасня мы дамовiлiся з Уладзiмiрам Пуцiным аб тым, што ў найблiжэйшы час у вераснi, я думаю, праз тыдзень, правядзём рабочую сустрэчу ў Маскве", — сказаў ён.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика