Аляксандр Лукашэнка мае намер да канца года наведаць Венесуэлу. 21.by

Аляксандр Лукашэнка мае намер да канца года наведаць Венесуэлу

09.09.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь i Венесуэла маюць намер яшчэ больш умацаваць двухбаковыя адносiны. Такую пазiцыю пацвердзiлi 8 верасня прэзiдэнты дзвюх краiн Аляксандр Лукашэнка i Уга Чавес у час нефармальнай сустрэчы, якая прайшла ў дзяржаўнай рэзiдэнцыi "Заслаўе".

Кiраўнiк беларускай дзяржавы выказаў словы ўдзячнасцi за падтрымку i дапамогу, у тым лiку i фiнансавую, аказаныя Беларусi з боку Венесуэлы. Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначыў поспехi сумеснай нафтавай кампанii, што працуе ў Венесуэле, якая атрымала першы прыбытак.

У сваю чаргу Уга Чавес адзначыў, што "заўсёды з адкрытым сэрцам прыязджае ў Беларусь". "Калi я раблю сваё турнэ, абавязкова хоць на дзень-два спыняюся тут", — сказаў Прэзiдэнт Венесуэлы.

Дзелячыся ўражаннямi ад наведвання Мiнскага аўтамабiльнага завода, Уга Чавес з задавальненнем заўважыў, што, нягледзячы на сусветны крызiс, у Беларусi не павялiчыўся ўзровень беспрацоўя, захаваны ўсе рабочыя месцы. Ён таксама дадаў, што Беларусь дасягнула вялiкiх поспехаў у тэхналогiях, навучаннi.

Уга Чавес падкрэслiў, што для венесуэльскага боку вельмi важна дзейнасць сумесных прадпрыемстваў па будаўнiцтве жылля ў Венесуэле, сейсма- i нафтаразведцы, а таксама тых, якiя толькi яшчэ плануецца стварыць, у прыватнасцi па зборцы трактароў i грузавых аўтамабiляў.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка мае намер да канца года наведаць Венесуэлу. Пра гэта ён заявiў на сустрэчы з венесуэльскiм лiдарам Уга Чавесам у Мiнску.

"Мы больш падрабязна, дэталёва, з улiкам нашага стратэгiчнага супрацоўнiцтва абмяркуем у блiжэйшы час у Каракасе ўсе праблемы", — адзначыў кiраўнiк беларускай дзяржавы. "Мы праедзем праз усю Венесуэлу, пачынаючы ад мора i гор, i паглядзiм шахты па здабычы нафты i золата, газавыя распрацоўкi, фасфаты, магчыма, прыдумаем нешта новае ў нашых адносiнах".

Уга Чавес падтрымаў гэту iнiцыятыву: "Мы падумаем i будзем развiвацца далей". Ён дадаў таксама, што Аляксандр Лукашэнка можа зрабiць свой вiзiт у лiстападзе або снежнi.

"Мы павiнны стварыць новы саюз рэспублiк, — сказаў высокi госць. — Гэта не будзе саюз савецкiх або сацыялiстычных рэспублiк, гэта будуць свабодныя рэспублiкi са сваiмi ўласнымi сiстэмамi, але аб'яднаныя ў саюз".

"Сённяшняя сусветная сiстэма служыць меншасцi, — падкрэслiў Прэзiдэнт Балiварыянскай Рэспублiкi. — Таму мы павiнны аб'яднаць свае намаганнi, каб забяспечыць iнтарэсы большасцi". Гаворачы аб новым сусветным палiтычным альянсе, Уга Чавес растлумачыў, што гэта iдэя не прадугледжвае ўнiфiкацыю ўсiх у адным цесным блоку, але дапускае мноства розных блокаў, розных "малых ядраў", пры гэтым аб'яднаных у адзiн альянс. "Гэты альянс прадугледжвае фiнансавае, эканамiчнае, тэхналагiчнае, культурнае i iншае супрацоўнiцтва i выпрацоўку новай адзiнай стратэгii развiцця", — сказаў высокi госць.

Уга Чавес таксама адзначыў, што дзякуючы цеснаму супрацоўнiцтву памiж Беларуссю i Венесуэлай цяпер уся Лацiнская Амерыка ведае пра Беларусь, ведае, як называецца яе сталiца i iмя яе Прэзiдэнта. "Некалькi гадоў таму нiхто не ведаў пра гэта, — дадаў венесуэльскi лiдар. — Калi я ў свой час прыехаў да Фiдэля Кастра i расказаў аб тых вынiках, якiх мы дабiлiся ў адносiнах з Беларуссю, ён сказаў мне: "Чавес, ты падобны на Калумба". Больш адкрываючы адна адну, Беларусь i Венесуэла змогуць аб'яднацца, каб стварыць адзiную стратэгiю дзеянняў, лiчыць Уга Чавес.

Прэзiдэнт Балiварыянскай Рэспублiкi таксама падзялiўся з Аляксандрам Лукашэнкам сваiмi ўражаннямi ад язды на беларускiм аўтобусе, які ён апрабаваў. "Мне спадабалася быць вадзiцелем аўтобуса. Я хачу, каб такiя аўтобусы ездзiлi па Венесуэле", — сказаў Уга Чавес.

Сустрэча Прэзiдэнтаў у вузкiм складзе доўжылася амаль чатыры з паловай гадзiны. "Мы ў вузкiм складзе за чатыры гадзiны абмеркавалi ўсе праблемы, якiя iснавалi памiж намi, i намецiлi новыя перспектывы супрацоўнiцтва. Гэта дасць дадатковы iмпульс да развiцця адносiнаў памiж Беларуссю i Венесуэлай", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. "Неабмеркаваных i нявырашаных пытанняў на сённяшнi дзень у нас няма", — дадаў ён.

Звяртаючыся да Уга Чавеса, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго цяперашнi прыезд — гэта сведчанне шчырых дружалюбных пачуццяў да беларускага народа, рэальнай зацiкаўленасцi ў далейшым развiццi стратэгiчнага альянсу памiж дзвюма краiнамi.

У сваю чаргу Уга Чавес падкрэслiў, што гэта быў "вельмi плённы рабочы дзень". "Я прыбыў у Мiнск, каб у першую чаргу ўмацаваць нашу дружбу. З гэтага вынiкае ўсё iншае", — сказаў ён. Паводле яго слоў, сёння ўзнiк новы шэраг дамоўленасцяў i венесуэльскi бок разлiчвае, што яны стануць максiмальна эфектыўныя.

Венесуэла разглядае Беларусь як полюс маральнай сiлы на сусветнай арэне. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Венесуэлы Уга Чавес на сустрэчы ў пашыраным фармаце з кiраўнiком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам.

"Цяперашнi сусветны крызiс — гэта не цацкi, гэта сапраўдны крызiс, але свет у iм не загiне. Загiне толькi той свет, якiм кiруе адна iмперыя i яе саюзнiкi. І з гэтага павiнен нарадзiцца новы, шматпалярны свет", — сказаў Уга Чавес. На яго думку, калi ў мiнулым на сусветнай арэне iснавалi два блокi сiлы, адзiн з якiх распаўся, а другi "распадаецца цяпер, таму што ён павiнен распасцiся", то новы свет будзе складацца не з буйных сапернiцкiх блокаў, а з мноства малых i сярэднiх полюсаў сiлы. "Беларусь — гэта полюс маральнай сiлы, i Венесуэла — таксама такi сцiплы полюс сiлы", — упэўнены венесуэльскi лiдар.

"Палiтычная, эканамiчная, тэхналагiчная, прамысловая сiлы, незалежнасць, здольнасць да абароны — так я ўяўляю нашы краiны ў новым свеце, гарызонт якога ўжо можна бачыць сёння", — сказаў Прэзiдэнт Венесуэлы. "Але мы павiнны ўмацавацца. I тыя механiзмы супрацоўнiцтва, якiя мы ствараем, нацэлены на гэта", — дадаў ён.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь i Венесуэла маюць намер яшчэ больш умацаваць двухбаковыя адносiны. Такую пазiцыю пацвердзiлi 8 верасня прэзiдэнты дзвюх краiн Аляксандр Лукашэнка i Уга Чавес у час нефармальнай сустрэчы, якая прайшла ў дзяржаўнай рэзiдэнцыi "Заслаўе". Кiраўнiк беларускай дзяржавы выказаў словы ўдзячнасцi за падтрымку i дапамогу, у тым лiку i фiнансавую, аказаныя Беларусi з боку Венесуэлы. Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначыў поспехi сумеснай нафтавай кампанii, што працуе ў Венесуэле, якая атрымала першы прыбытак. У сваю чаргу Уга Чавес адзначыў, што "заўсёды з адкрытым сэрцам прыязджае ў Беларусь". "Калi я раблю сваё турнэ, абавязкова хоць на дзень-два спыняюся тут", — сказаў Прэзiдэнт Венесуэлы.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика