Аляксандр Лукашэнка даручыў разабрацца з сiтуацыяй па зрыве праекта субмiкроннай вытворчасцi на Інтэграле. 21.by

Аляксандр Лукашэнка даручыў разабрацца з сiтуацыяй па зрыве праекта субмiкроннай вытворчасцi на Інтэграле

14.11.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка даручыў выявiць вiнаватых у зрыве праекта субмiкроннай вытворчасцi на "Iнтэграле" i разабрацца з сiтуацыяй, якая ўзнiкла. Такую задачу паставiў кiраўнiк дзяржавы, наведваючы мiнскае НВА "Iнтэграл", дзе ён знаёмiўся з рэалiзацыяй праекта па стварэннi айчыннай субмiкроннай вытворчасцi.

"Мы выдзелiлi ў свой час сродкi, паставiлi вам умовы. Вы iх выканалi? Не. Вы нiчога не зрабiлi i сёння просiце выдзелiць яшчэ, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Не разлiчвайце, грошай больш не будзе. Сёння размова iдзе аб тым, хто за ўсё адкажа. За гэтыя грошы мы маглi б стварыць новую вытворчасць. Мяне сённяшняя работа прадпрыемства не задавольвае. Мне такая праца не патрэбна".

"Вы прыйшлi да мяне, сказалi: дайце нам грошы. Былi тысячы прапаноў, у тым лiку i па продажы "Iнтэграла". Я яго не прадаў, выдзелiў вам грошы. Вы сказалi: вось тры праекты, праз некалькi гадоў мы будзем даваць у казну. Прайшоў час. Дзе тавар? Дзе аддача?" — звярнуўся кiраўнiк дзяржавы да прысутных.

На прадпрыемстве планавалася рэалiзаваць тры асноўныя праекты субмiкроннай вытворчасцi. Цяпер асноўны праект "Субмiкрон К" практычна не працуе. Запазычанасць прадпрыемства перад крэдыторамi i дзяржавай складае каля Br300 млрд. Як падкрэслiў Прэзiдэнт, прадпрыемства не атрымае больш нi бюджэтных сродкаў, нi пазык. "За бюджэт мы не будзем утрымлiваць нi адну вытворчасць. Будзем зыходзiць з таго, што грошай больш не будзе!" — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Як адзначыў кiраўнiк прадпрыемства Вiталь Саладуха, каб праекты пачалi працаваць на магутнасць, неабходны час на тэхналагiчную даводку. Да канца 2010 года вытворчасць можа выйсцi на запланаваныя магутнасцi.

Першы вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Сямашка далажыў кiраўнiку дзяржавы, што цяпер прадпрыемствам асвоена пяць вырабаў, да канца 2010 года плануецца асвоiць яшчэ 20. Тады праект будзе акупляцца. Урад прапануе свой варыянт пераадолення крызiснай сiтуацыi на "Iнтэграле", г.зн. прадпрыемству неабходна даць статус Парку высокiх тэхналогiй, акцыянаваць i выдзелiць дадатковыя сродкi, каб да канца наступнага года выйсцi на запланаваныя паказчыкi. Аднак, як падкрэслiў Прэзiдэнт, яго не задавольваюць такiя дзеяннi. "Прадаваць завод я не гатовы, у тым лiку i акцыянаваць. Калi вы хочаце рэструктурызаваць даўгi, iдзiце ў банкi, дамаўляйцеся з iмi, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Шукайце грошы, дзе хочаце, але бюджэтных грошай вы не атрымаеце i падаткi будзеце плацiць спаўна".

Аляксандру Лукашэнку паказалi тэхналагiчны працэс вытворчасцi iнтэгральных мiкрасхем у рамках iнвестыцыйнага праекта "Субмiкрон К". Аднак Прэзiдэнт заўважыў: "Тут няма чаго глядзець! Я не хачу ўнiкаць у тэхналогiю. Ну i што, што складаная вытворчасць. Гэта для мяне складана, а для вас не павiнна быць складанасцяў. Вы ж капiруеце сусветную практыку".

Прэзiдэнт даручыў праваахоўным органам, Камiтэту дзяржаўнага кантролю, Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта разабрацца, хто вiнаваты ў неэфектыўным расходаваннi сродкаў, зрыве тэрмiнаў, i далажыць. Па вынiках праверкi будзе прынята адпаведнае рашэнне. "Гэта размова датычыцца ўсiх у краiне. Па законе будзе. Па законе павiнны сядзець — будзеце сядзець. Не вiнаватыя — сядзець не будзеце", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама даручыў праверыць усе прадпрыемствы ў краiне на прадмет таго, як расходавалiся выдзеленыя iм бюджэтныя сродкi. Наступным прадпрыемствам, з сiтуацыяй на якiм мае намер разабрацца Прэзiдэнт, стане Шклоўская папяровая фабрыка, а затым Гродзенскi "Азот".

Аляксандр Лукашэнка таксама назначыў адказным за гэта прадпрыемства першага намеснiка прэм'ер-мiнiстра Уладзiмiра Сямашку. "З заўтрашняга дня вы несяце персанальную адказнасць за стан завода", — звярнуўся Прэзiдэнт да Уладзiмiра Сямашкi. "Стаўце задачы i выконвайце, нягледзячы нi на якiя крызiсы, кiруйце", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Прэзiдэнт запатрабаваў строга разабрацца, чаму неэфектыўна выкарыстаны выдзеленыя сродкi, у тым лiку да адказнасцi можа быць прыцягнута былое кiраўнiцтва завода. "Такога разгiльдзяйства я нiдзе не бачыў! Вы нiчым не займалiся. Калi б не я, вы даўно б пахавалi "Iнтэграл". Я на iншым заводзе столькi разоў не быў, колькi тут. Не маглi зрабiць — не трэба было абяцаць, узялiся б iншыя", — падкрэслiў Прэзiдэнт. "Мне патрэбны тут жывыя грошы. Вытворчасць павiнна быць захавана i працаваць рэнтабельна", — сказаў на заканчэнне Прэзiдэнт.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка даручыў выявiць вiнаватых у зрыве праекта субмiкроннай вытворчасцi на "Iнтэграле" i разабрацца з сiтуацыяй, якая ўзнiкла. Такую задачу паставiў кiраўнiк дзяржавы, наведваючы мiнскае НВА "Iнтэграл", дзе ён знаёмiўся з рэалiзацыяй праекта па стварэннi айчыннай субмiкроннай вытворчасцi. "Мы выдзелiлi ў свой час сродкi, паставiлi вам умовы. Вы iх выканалi? Не. Вы нiчога не зрабiлi i сёння просiце выдзелiць яшчэ, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Не разлiчвайце, грошай больш не будзе. Сёння размова iдзе аб тым, хто за ўсё адкажа. За гэтыя грошы мы маглi б стварыць новую вытворчасць. Мяне сённяшняя работа прадпрыемства не задавольвае. Мне такая праца не патрэбна".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика