Беларусь, Украіна і Літва першыя прадставяць трохбаковы праект "Усходняга партнэрства"
23.11.2009
—
Новости Политики
|
Гэта сьведчыць аб наданьні прыярытэтнага значэньня Беларусі і Ўкраіне у справе збліжэньня з Эўразьвязам, паведамляе літоўскае дыпляматычнае ведамства сёньня.
Кіраўнік МЗС Літвы запрасіў Украіну і Беларусь прадставіць трохбаковы праект і магчымасьці інвэстыцыяў у часе балтыйскага «Давоса» – Форуму разьвіцьця Балтыйскага рэгіёну (Baltic Development Forum, BDF), які адбудзецца 2-3 красавіка 2010 году. В.Ушацкас таксама выказаўся за як мага хутчэйшае ўвядзеньне льготаў у выдачы візаў для грамадзянаў Беларусі і Ўкраіны. Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў прапанаваў наступнае паседжаньне трох міністраў правесьці наступнай вясной у Беларусі. Напярэдадні паведамлялася, што міністры абмяркоўвалі супрацоўніцтва ў галіне энэргетыкі, у тым ліку стварэньне адзінай энэргетычнай прасторы Ўкраіны, Беларусі і Літвы, а таксама разьвіцьцё інфраструктуры (пабудову аўтастрады Менск-Кіеў) і магчымае ўвядзеньне бязьвізавага рэжыму. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністар замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас заявіў, што Беларусь, Украіна і Літва будуць першымі краінамі, якія 8 сьнежня маюць намер падаць Эўракамісіі і краінам Эўразьвязу трохбаковы праект праграмы "Ўсходняга партнэрства".
|
|