Дагавору аб стварэннi Саюзнай дзяржавы —10 гадоў!. 21.by

Дагавору аб стварэннi Саюзнай дзяржавы —10 гадоў!

08.12.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарагiя беларусы i расiяне!

Паважаныя сябры!

Сардэчна вiншую вас з 10-й гадавiнай падпiсання Дагавора аб стварэннi Саюзнай дзяржавы.

Дзесяць гадоў таму адбылася без перабольшвання знамянальная падзея, якая стала натуральным увасабленнем iмкнення беларусаў i расiян да яднання, заснаванага на непарыўных гiстарычных сувязях, духоўнай i культурнай агульнасцi, цесных эканамiчных сувязях.

Дагавор аб стварэннi Саюзнай дзяржавы адкрыў новую старонку ў развiццi беларуска-расiйскiх адносiнаў, дазволiў захаваць i ўмацаваць нашу шматвяковую каштоўнасць — дружбу двух братнiх народаў.

За прайшоўшы перыяд увасобленыя ў жыццё многiя палажэннi Дагавора. Мы сумесна ўмацоўваем абароназдольнасць i бяспеку Саюзнай дзяржавы, з адзiных пазiцый выступаем на мiжнароднай арэне. Дасягнуты высокi ўзровень узаемавыгаднай прамысловай i навукова-тэхнiчнай кааперацыi, склалiся ўстойлiвыя рэгiянальныя сувязi.

І наша галоўнае дасягненне — роўнасць грамадзян Беларусi i Расii ў праве на працу, пенсiйнае i медыцынскае забеспячэнне, выбар месца жыхарства, атрыманне адукацыi.

Наперадзе яшчэ актыўная работа над фармiраваннем спрыяльных i роўных эканамiчных умоў для суб'ектаў гаспадарання абедзвюх краiн, стварэннем надзейнай сiстэмы сацыяльнай абароны насельнiцтва Беларусi i Расii, гарманiзацыяй нацыянальных заканадаўстваў.

Наша задача — максiмальна расшырыць гарызонты ўсебаковага супрацоўнiцтва i рэалiзаваць усе палажэннi Дагавора аб стварэннi Саюзнай дзяржавы на карысць народаў Беларусi i Расii.

Са святам, дарагiя сябры!

Здароўя вам, шчасця, мiру i працвiтання.

Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя беларусы i расiяне! Паважаныя сябры! Сардэчна вiншую вас з 10-й гадавiнай падпiсання Дагавора аб стварэннi Саюзнай дзяржавы. Дзесяць гадоў таму адбылася без перабольшвання знамянальная падзея, якая стала натуральным увасабленнем iмкнення беларусаў i расiян да яднання, заснаванага на непарыўных гiстарычных сувязях, духоўнай i культурнай агульнасцi, цесных эканамiчных сувязях
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика