Сфера прымянення спрошчанай сiстэмы падаткаабкладання ў Беларусi пашыраецца
08.12.2009
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка выдаў Указ № 592 ад 7 снежня 2009 года "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 9 сакавiка 2007 года № 119", накiраваны на далейшае павышэнне прыцягальнасцi спрошчанай сiстэмы падаткаабкладання. Указам прадугледжваецца павелiчэнне крытэрыю колькасцi работнiкаў арганiзацый рознiчнага гандлю i арганiзацый, якiя аказваюць паслугi ў сферы грамадскага харчавання, валавая выручка якiх не перавышае Br1 млрд у год, з 5 да 15 чалавек. Гэтым арганiзацыям даецца права выплачваць падатак пры спрошчанай сiстэме падаткаабкладання ад валавога даходу. У мэтах стварэння умоў для павелiчэння аб'ёмаў экспарту тавараў суб'ектамi малога прадпрымальнiцтва, што прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання, указам вызначаная панiжаная стаўка падатку пры спрошчанай сiстэме падаткаабкладання ў памеры 3 % ад экспартнай выручкi, атрыманай гэтымi суб'ектамi прадпрымальнiцтва. Указ забяспечвае стварэнне роўных умоў падаткаабкладання камерцыйных арганiзацый i рэспублiканскiх аб'яднанняў, якiя прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання. Такiя аб'яднаннi, як i камерцыйныя арганiзацыi, пры прымяненнi спрошчанай сiстэмы не будуць выплачваць падатак на нерухомасць i плацяжы за зямлю. Гэты ўказ уваходзiць у сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання i распаўсюджвае сваё дзеянне на адносiны, што ўзнiклi з 1 кастрычнiка 2009 года. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка выдаў Указ № 592 ад 7 снежня 2009 года "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 9 сакавiка 2007 года № 119", накiраваны на далейшае павышэнне прыцягальнасцi спрошчанай сiстэмы падаткаабкладання.
|
|