Палякі спрачаюцца, ці запрашаць Лукашэнку на 600-годдзе Грунвальда. 21.by

Палякі спрачаюцца, ці запрашаць Лукашэнку на 600-годдзе Грунвальда

13.01.2010 12:59 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Канцылярыя польскага прэзідэнта Леха Качыньскага думае запрасіць Аляксандра Лукашэнку на святкаванне 600-годдзя бітвы пад Грунвальдам. “Гэта цудоўная нагода паказаць культурную і гістарычную еднасць народаў, якія разам перамаглі ворага”, – кажа дарадца прэзідэнта Качыньскага Яцэк Сасін.

Саюз палякаў у Беларусі пагаджаецца, але з умовай, што беларускія ўлады легалізуюць яго дзейнасць.

Як нагадвае выданне "Metro", 15 ліпеня на Грунвальдскім полі пройдуць святкаванні 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. Туды будзе запрошаная прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ. Прыедуць, магчыма, прэзідэнты Украіны, Чэхіі ды Латвіі, бо іх продкі таксама змагаліся з крыжакамі пад Зялёным Гаем. А вось удзел беларусаў, чый унёсак у перамогу быў вельмі важкі, — пад пытаннем, бо лічыцца, што Аляксандр Лукашэнка мае дачыненне да палітычных пераследаў і знікненняў.

Павел Залеўскі, еўрадэпутат ад кіруючай партыі “Грамадзянская платформа” і былы кіраўнік камісіі Сэйму па замежнай палітыцы, лічыць, што з запрашэннем Лукашэнкі трэба пачакаць да апошняга моманту. Павел Коваль, еўрадэпутат ад апазіцыйнай “Права і справядлівасці”, зазначае, што “Лукашэнка не прытрымліваецца стандартаў дэмакратыі і не відаць, каб гэта змянілася. Няма падставаў яго запрашаць”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канцылярыя польскага прэзідэнта Леха Качыньскага думае запрасіць Аляксандра Лукашэнку на святкаванне 600-годдзя бітвы пад Грунвальдам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика