Першы этап выбарчай кампаніі
21.01.2010
—
Новости Политики
|
Сёньня ЦВК афіцыйна зацьвердзіць каляндарны плян выбарчай кампаніі на абраньне дэпутатаў мясцовых саветаў. Самі выбары адбудуцца 25 красавіка. А першы этап кампаніі -- вылучэньне кандыдатаў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісіяў і фармаваньне іх -- ужо пачаўся.У ЦВК “Свабодзе” патлумачылі: першы этап пачынаецца ад моманту публікацыі ўказу кіраўніка дзяржавы пра правядзеньне выбараў. Гэты дакумэнт зьявіўся ў друку 19-га студзеня. Ён і стаў сыгналам для старту.
Сёлета працэдура фармаваньня камісіяў адрозьніваецца ад папярэдняй, -- гаворыць сакратар ЦВК Мікалай Лазавік: “Сам працэс вылучэньня ад палітычных партыяў, грамадзкіх арганізацыяў, працоўных калектываў, грамадзянаў нічым адрозьнівацца ад папярэдніх выбараў ня будзе. А вось фармаваньне камісіяў будзе праходзіць па новым заканадаўстве. Адпаведна зь ім, ня менш адной траціны камісіі павінна складацца з прадстаўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў. Толькі калі такіх прадстаўнікоў хапаць ня будзе для адной траціны, гэта квота можа быць зьніжана. У заканадаўстве няма жорсткага абмежаваньня”. Некаторыя суб’екты апазыцыі ўжо пачалі працу. Сакратар ЦК партыі “Справядлівы сьвет” (былая ПКБ) Валеры Ўхналёў адзначае: “У нас у бліжэйшыя выходныя, 23-24 студзеня, пройдуць абласныя сходы і пленумы, на якіх будуць вылучаныя кандыдаты ў камісіі. Мы будзем падаваць сваіх прадстаўнікоў ва ўсе абласныя і дзесьці чалавек 50-60 у раённыя і гарадзкія камісіі”. Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька цьвердзіць: “У нас асноўны цяжар гэтай працы прыпадае на рэгіёны. Мы толькі яе каардынуем ды кантралюем выкананьне самога календара выбараў. За вылучэньне кандыдатаў у тэрытарыяльныя камісіі будуць адказваць нашы рэгіянальныя структуры: абласныя і гарадзкія”. Вылучэньне кандыдатаў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі заканчваецца 26-га студзеня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёньня ЦВК афіцыйна зацьвердзіць каляндарны плян выбарчай кампаніі на абраньне дэпутатаў мясцовых саветаў. Самі выбары адбудуцца 25 красавіка. А першы этап кампаніі -- вылучэньне кандыдатаў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісіяў і фармаваньне іх -- ужо пачаўся.
|
|