Навуковыя распрацоўкi ў Беларусi павiнны вельмi дастойна аплачвацца. 21.by

Навуковыя распрацоўкi ў Беларусi павiнны вельмi дастойна аплачвацца

29.01.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Талент i веды вучоных Беларусi ў гэтым годзе будуць запатрабаваны як нiколi, заявiў учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, уручаючы дыпломы дактароў навук i атэстаты прафесараў 25 навуковым i навукова-педагагiчным работнiкам краiны.

У новым годзе перад усёй краiнай стаяць напружаныя i складаныя задачы, адзначыў кiраўнiк дзяржавы. "Гэты год завяршае пяцiгодку, i ў гэты няпросты час — а вы ведаеце, што ён няпросты ва ўсiм свеце — мы не можам не выканаць тыя абяцаннi, якiя былi дадзены намi народу. Так атрымлiваецца, што ў гэтым годзе нам трэба, вобразна кажучы, скокнуць вышэй за галаву. І без вашага розуму i таленту мы наогул не зможам вырашыць нiякiх задач", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён дадаў: "Я вельмi рады, што ў нас ёсць што прадставiць не толькi свайму народу, але i ўсяму свету".

Прэзiдэнт нагадаў, што гэты год — Год якасцi. "Трэба разумець, што пасля завяршэння сусветнага крызiсу будуць жыццяздольнымi толькi тыя краiны, тыя прадпрыемствы, якiя змогуць даць свету самы якасны i танны прадукт, але перш за ўсё — якасны", — падкрэслiў беларускi лiдар, звярнуўшы ўвагу на тое, што якасць тавараў i паслуг немагчыма без найноўшых распрацовак вучоных.

Уручаючы дыпломы i атэстаты, кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што ў зале сабралiся сапраўдныя вучоныя, якiя зарабiлi ступенi i званнi ўласнай карпатлiвай працай. "Праца вучонага — цяжкая i адказная, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я вам па-добраму зайздрошчу i хачу выказаць вам сваю вялiкую павагу. Выпадковых людзей тут няма".

Пры гэтым Прэзiдэнт падкрэслiў, што задача дзяржавы заключаецца не толькi ў тым, каб слова "вучоны" ў Беларусi гучала горда, але i ў падтрыманнi навуковых распрацовак, накiраваных на карысць грамадства, у дастойнай iх аплаце. "Асаблiва гэта датычыцца тых распрацовак, якiя даюць канкрэтны вынiк", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Учора з рук Прэзiдэнта атрымалi дыпломы дактары бiялагiчных, геаграфiчных, медыцынскiх, педагагiчных, тэхнiчных, фiзiка-матэматычных, эканамiчных i iншых навук. Сярод iх — дацэнт стаматалагiчнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медунiверсiтэта Аляксандр Ластаўка, даследаваннi якога дазваляюць адкрываць новыя магчымасцi для айчыннай хiрургii. Доктар тэхнiчных навук Валерый Канстанцiнаў распрацаваў новыя тэхналогii атрымання сплаваў, якiя дадуць магчымасць больш эфектыўна працаваць беларускаму машынабудаванню. Доктарам навук стаў, абаранiўшы сваю дысертацыю ў Беларусi, i вучоны з Польшчы Барташ Адам Мiцкевiч — выкладчык Заходнепаморскага тэхналагiчнага ўнiверсiтэта ў Шчэцiне.

"Галоўнае, каб на тым падмурку, якi вы заклалi, быў завершаны той будынак, якi вы праектуеце на карысць нашаму народу", — на заканчэнне пажадаў дзеячам навукi кiраўнiк дзяржавы.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Талент i веды вучоных Беларусi ў гэтым годзе будуць запатрабаваны як нiколi, заявiў учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, уручаючы дыпломы дактароў навук i атэстаты прафесараў 25 навуковым i навукова-педагагiчным работнiкам краiны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика