Ярмошына прызнала манаполію ўладаў на электронныя СМІ
16.02.2010
—
Новости Политики
|
Прызнанне кіраўніка ЦВК прагучала на семінары «Роля СМІ пры правядзенні выбарчых кампаній». Кажучы пра выбарчыя кампаніі, кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына патлумачыла, што ў грамадскай свядомасці працэс выглядае так, як ён прадстаўлены СМІ, а не так, як адбываецца насамрэч. Беларусь, паводле яе словаў, у меншай ступені схільная да такога ўплыву з-за манаполіі дзяржавы на электронныя СМІ і «слабы попыт з боку насельніцтва» на крыніцы, што арыентуюцца на пастаўку выключна палітычнай інфармацыйнай прадукцыі. «У нас больш папулярная жоўтая прэса», - лічыць Ярмошына.Пазначаючы на залежнасць ступені даверу насельніцтва да выбараў ад іх асвятлення СМІ, Ярмошына зазначыла, што «пазіцыя ачарнення мае большы шанец на поспех, бо абапіраецца на агульначалавечую схільнасць верыць больш у дрэннае, чым у добрае». На погляд кіраўніка ЦВК, асвятленне выбараў СМІ павінна абапірацца на шэраг правілаў. «Асвятленне павінна быць рэгулярным, але не празмерным, абапірацца на дакладныя дэталі, якія зблізяць працэс выбараў з выбаршчыкамі, а таксама павінна быць менш заклікаў, а больш канкрэтных прыкладаў таго, як працуе ўлада, якая абіраецца», - патлумачыла Ярмошына. «Літаральнае выкананне прынцыпу роўнага асвятлення кандыдатаў немагчыма з-за іх рознага сацыяльна-палітычнага статусу, а таксама з-за розніцы ў фінансавых сродках у выпадку ўтварэння асабістых выбарчых фондаў», - заўважыла кіраўнік ЦВК. Закранаючы новаўвядзенні выбарчага заканадаўства Беларусі, кіраўнік ЦВК адзначыла, што пасля атрымання ад Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі ліміту эфіру яго частку ЦВК рэзервуе для дэбатаў паміж кандыдатамі ў прэзідэнты і дэпутаты. Яна падкрэсліла, што ўдзел у дэбатах будзе з'яўляцца добраахвотным, але пры адмове кандыдата ад удзелу ў дэбатах, дадатковы індывідуальны час яму не дадуць. Старшыня Цэнтрвыбаркама адзначыла, што кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў будуць па-ранейшаму мець права на адзін бясплатны выступ па мясцовым радыё, аднак не прадугледжваецца дэбатаў, бясплатнага апублікавання перадвыбарных праграм у газетах, а таксама не будзе права ўтвараць уласныя выбарчыя фонды. Кажучы пра асабістыя выбарчыя фонды кандыдатаў у прэзідэнты і дэпутаты, кіраўнік ЦВК падкрэсліла, што іх сродкі павінны выдаткоўвацца ў краіне і нельга замаўляць прадукцыю за мяжой. Сродкі могуць накіроўвацца на выраб рэкламных матэрыялаў у выглядзе паслуг СМІ і агітацыйных матэрыялаў, а не на выраб тавараў народнага спажывання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прызнанне кіраўніка ЦВК прагучала на семінары
|
|