Давераную асобу Лагвінца Алеся Таўстыку аштрафавалі на 175 тысяч рублёў. 21.by

Давераную асобу Лагвінца Алеся Таўстыку аштрафавалі на 175 тысяч рублёў

27.04.2010 10:23 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

26 красавіка давераную асобу кандыдата ў дэпутаты Алеся Лагвінца Алеся Таўстыку аштрафавалі на 175 тысяч рублёў.

Таўстыку затрымалі ўвечары 24 красавіка на выбарчым участку №27 і абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Таўстыка назіраў за ходам датэрміновага галасавання на ўчастку №27 Сухараўскай выбарчай акругі №30, дзе балатаваўся Алесь Лагвінец. Прыкладна ў 16.50 у кабіну для галасавання ўвайшлі адразу два чалавекі, у сувязі з чым Таўстыка карэктна паказаў намесніку старшыні выбаркама на незаконнасць такіх дзеянняў.

У 17.06 Алесь Лагвінец патэлефанаваў у Цэнтрвыбаркам і запатрабаваў тлумачэнняў з нагоды таго, што адбылося. Праз некалькі хвілін у памяшканне ўвайшла старшыня ўчастковай камісіі Аксана Кокаравa, якая абвінаваціла Алеся Таўстыку ў парушэнні грамадскага парадку і выклікала нарад міліцыі.

Прыкладна ў 18.30 у дачыненні Алеся Таўстыкі склалі пратакол аб дробным хуліганстве і проста з выбарчага ўчастка яго даставілі ў турму на Акрэсціна.

З вечара 24-га да раніцы 26 красавіка Алесь Таўстыка прабыў за кратамі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 красавіка давераную асобу кандыдата ў дэпутаты Алеся Лагвінца Алеся Таўстыку аштрафавалі на 175 тысяч рублёў.Таўстыку затрымалі ўвечары 24 красавіка на выбарчым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика