Беларускiм юрыдычным асобам забаранiлi называць сябе лепшымi i адзiнымi. 21.by

Беларускiм юрыдычным асобам забаранiлi называць сябе лепшымi i адзiнымi

19.05.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiнiстэрства юстыцыi Беларусi змянiла патрабаваннi да назваў юрыдычных асобаў, прыняўшы пастанову № 31 "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у пастанову Мiнiстэрства юстыцыi ад 5 сакавiка 2009 г. № 20", паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў ведамстве.

Згодна з пастановай юрыдычным асобам забараняецца мець назвы, дзе ёсць словы ў найвышэйшай ступенi параўнання, якiя даюць магчымасць пазiцыянаваць гэту юрыдычную асобу ў якасцi лiдара пэўнай галiны (сферы дзейнасцi). Да такiх слоў належаць "лепшы", "першы", "адзiны" i аналагiчныя iм.

Акрамя таго, узгадненне назваў юрыдычных асобаў, у якiх ёсць назвы ўжо iснуючых структур, будзе праводзiцца толькi з дазволу апошнiх. Так, напрыклад, назва ТАА "Атлант-Брэст" будзе ўзгоднена толькi з дазволу ЗАТ "Атлант".

У Мiнюсце адзначаюць, што пастанова прынята для ўдасканалення працэсу выбару назваў навастворанымi суб'ектамi гаспадарання, а таксама недапушчэння нядобрасумленнай канкурэнцыi i парушэння правоў ужо iснуючых юрыдычных асобаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства юстыцыi Беларусi змянiла патрабаваннi да назваў юрыдычных асобаў, прыняўшы пастанову № 31 "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у пастанову Мiнiстэрства...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика