Яўген Афнагель: «Цяпер шмат людзей незадаволены ўладаю». 21.by

Яўген Афнагель: «Цяпер шмат людзей незадаволены ўладаю»

26.07.2010 15:30 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўнае патрабаванне акцыі 16 жніўня — распачаць міжнароднае расследаванне справаў зніклых.

У апошнія тыдні, у выніку перадач расійскага ТВ, якія ўсклалі на вышэйшае кіраўніцтва Беларусі адказнасць за знікненні вядомых людзей у краіне, тэма зноў актуалізавалася. На думку арганізатараў шэсця, цяпер самы час зноў звярнуцца да міжнародных структураў з патрабаваннем націснуць на беларускія ўлады дзеля правядзення міжнароднага расследавання акалічнасцяў знікнення Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і Змітра Завадскага

Арганізатары спадзяюцца атрымаць дазвол на правядзенне акцыі, але гатовыя да зменаў маршруту і фармату мерапрыемства, як гэта часта адбываецца ў нашай краіне. Паводле арганізатараў, шэсце ў Мінску 16 жніўня можа стацца першым крокам да павелічэння грамадскай актыўнасці напярэдадні прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

«На акцыю прыйдуць людзі, для якіх тэма зніклых застаецца важнай, дзеля агучвання праблемаў, каб гэтыя справы былі расследаваныя», — лічыць Яўген Афнагель, суарганізатар мерапрыемства.

Разгортванне падзеяў падчас шэсця, мяркуе спадар Яўген, больш залежыць ад гарадскіх уладаў, чым ад арганізатараў.

Гэтыя месяцы — лёсавызначальны час для нашай краіны. «Цяпер шмат людзей незадаволены ўладаю, але шмат людзей баіцца выходзіць на вуліцы, — мяркуе Яўген Афнагель. — Перамены, якія могуць адбыцца ў нашай краіне, залежаць ад таго, ці пераадолеюць людзі страх перад актыўнымі дзеяннямі».

Заяўку на правядзенне ў Мінску шэсця 16 жніўня пад лозунгам «Патрабуем міжнароднага расследавання справаў зніклых» падалі кіраўнік мінскай арганізацыі БНФ Віктар Івашкевіч, грамадскія актывісты Яўген Афнагель, Павал Юхневіч. Папярэдні заяўлены маршрут: Акадэмія навук — плошча Свабоды.

Падзяліцца навіной: 
Юльян Місюкевіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўнае патрабаванне акцыі 16 жніўня — распачаць міжнароднае расследаванне справаў зніклых.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика