Макей: Дэзынфармацыя, што Беларусь згорне інтэграцыйныя праекты
06.10.2010 18:00
—
Новости Политики
|
Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс» заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей: «Гэта чарговая правакацыя ў дачыненьні да Беларусі. Яны, на жаль, пачасьціліся ў апошні час». Паводле Макея, «толькі хворае ўяўленьне аўтараў сьпехам згатаванай інфармацыйнай «падробкі» магло прадставіць магчымасьць зьяўленьня нейкіх ультыматыўных заяў прэзыдэнта Беларусі з нагоды выхаду рэспублікі зь любых інтэграцыйных працэсаў». Цалкам відавочна, што Лукашэнка у прынцыпе ніколі ня мог гэтага заяўляць. Тым больш у гэтыя дні на нейкіх «закрытых» нарадах, калі ён знаходзіцца з рабочым візытам у Турцыі, дзе абмяркоўваюцца пытаньні разьвіцьця двухбаковых палітычных, гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі». Ён узяў пад сумнеў тое, што «дадзеная дэзынфармацыя, якая зьявілася ў СМІ, зыходзіць па ўказаньні вышэйшага кіраўніцтва Расеі. Хутчэй за ўсё, гэта чарговая «мядзьведжая паслуга» далёкіх ад рэальнай аналітыкі паркетных пісак і падобных ім палітолягаў, якія ў сілу свайго інтэлекту і «дасьведчанасьці» ня ў стане прыдумаць хоць некалькі праўдападобную «падробку» і хаця б як мінімум азнаёміцца з выказваньнямі прэзыдэнта Беларусі па дадзенай тэме». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі заявіў агенцтву «Інтэрфакс».
|
|