Раманчук і Міхалевіч прапануюць падпісаць «Пакт аб ненападзе»
09.11.2010 14:52
—
Новости Политики
|
Апазыцыйныя кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Беларусі гатовыя падпісаць «Пакт аб ненападзе», хаця на праекце «адзіны кандыдат» паставілі крыж. З ідэяй «пакту аб ненападзе» ўжо выступілі намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук і лідэр саюзу «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч. «Мы павінны заключыць пагадненьне аб ненападзе да 19 сьнежня», — заявіў Раманчук. Пры гэтым прэтэндэнт уважае, што праект «адзіны кандыдат» можна пахаваць. Спадар Раманчук перакананы, што ў самога яго вельмі вялікія шанцы прайсьці ў другі тур выбараў.Алесь Міхалевіч сумняваецца, што «пры сумленным падліку галасоў прэзыдэнт можа быць абраны ў першым жа туры». Паводле спадара Міхалевіча, «для таго каб выходзіць на плошчу, трэба мець падставы — непрызнаньне вынікаў выбараў і г.д. А акцыі пратэсту дзеля акцый пратэсту — я супраць», — заявіў А. Міхалевіч. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры гэтым зазначаюць, што праект «адзіны кандыдат» можна пахаваць.
|
|