Лукашэнка: Адмена смяротнага пакарання магчымая
12.11.2010 12:05
—
Новости Политики
|
Для гэтага можа быць праведзены рэферэндум. А вось палітыка дыктатуры ва ўмовах Беларусі, на ягоную думку, абсалютна немагчымая. Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв’ю найбуйнейшым СМІ Германіі. Лукашэнка адзначыў, што дзеля таго каб праводзіць палітыку дыктатуры неабходна валодаць рэсурсамі, якіх у Беларусі няма. «У нас няма такога рэсурсу, і ў мяне, каб быць дыктатарам», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. «А Я ніколі не парушу гармонію нашага грамадства. І я ніколі не пайду насуперак жаданням нашага грамадства! , — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. «Сёння такім рэсурсам, каб быць дыктатурай у сусветным маштабе, валодае толькі адна краіна — Злучаныя Штаты Амерыкі, яны і праводзіць палітыку дыктатуры. Захацелі — развязалі вайну ў Іраку, захацелі — бамбуюць Афганістан(яшчэ раней — В’етнам і гэтак далей, і таму падобнае). І ніхто не кажа, што там дыктатура. Так дзе ж нямецкія дэмакратычныя журналісты? А вось Лукашэнка — гэта дыктатура», — адзначыў беларускі лідар.Ён таксама дадаў, што яму вельмі проста размаўляць на гэтую тэму з немцамі, бо ў свой час гэтая краіна непасрэдна сутыкнулася з палітыкай дыктатуры. «Вывад адзін: дыктатура — гэта шкода для любога грамадства.І рана ці позна яна прывядзе да краху гэтага грамадства і дзяржавы», — сказаў беларускі лідэр. Кіраўнік дзяржавы растлумачыў немагчымасць поўнай адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.«З вашага пункту гледжання мы здзейснілі вельмі сур’ёзную дэмакратычную памылку ў свой час, разгледзеўшы гэтае пытанне на рэферэндуме. А ў нас рашэнні рэферэндуму - вышэй за Канстытуцыйны закон. Таму, каб гэтую праблему вырашыць, нам трэба правесці рэферэндум па адмене таго рашэння»,— сказаў ён. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што настрой людзей з тых часоў па гэтым пытанні абсалютна не змяніўся, нават стаў больш жорсткім.Таму ў краіне зараз праводзіцца серыя мерапрыемстваў, грамадскія слуханні з тым, каб «паспрабаваць людзей павярнуць да гэтых еўрапейскіх каштоўнасцяў». «Шчыра кажучы, не вельмі атрымалі поспех, бо грамадскую думку не ўдалося пахіснуць і змяніць», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі паралельна з смяротным пакараннем існуе пажыццёвае зняволенне. Паводле яго слоў, калі яшчэ 15 гадоў таму да смяротнага пакарання караўся ад 30 да 40 чалавек у год, то цяпер — 2–4. «У асноўным мы ўжываем пажыццёвае зняволенне, ну калі ўжо не абуральнае злачынства супраць чалавечнасці», — растлумачыў кіраўнік дзяржавы. «Хутчэй за ўсё, у гэтай плашчыні будзе ляжаць у нас адмена смяротнага пакарання, то ёсць як альтэрнатыва смяротнага пакарання — пажыццёвае зняволенне. Таму, магчыма, мы неяк выбудуем палітыку, што суды не будуць прымяняць гэтую жорсткую меру пакарання», — заключыў ён. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для гэтага можа быць праведзены рэферэндум.
|
|