Лукашэнка: Ператворым Беларусь у другую Швейцарыю
17.12.2010 15:42
—
Новости Политики
|
Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым ператварэнне Беларусі ў другую Швейцарыю. Пра гэта ён заявіў 17 снежня падчас наведвання ў Мінску галоўнага сховішча Нацыянальнага банка. «Мы ставім задачу, каб Беларусь стала другой Швейцарыяй, каб асноўныя фінансавыя гульцы мелі тут сваю пляцоўку», — сказаў ён. Лукашэнка падкрэсліў, што грошы любяць цішыню. «Ім дэманстрацыі, выбухі не патрэбныя. Як толькі пачынаюцца выбухі, грошы сыходзяць. Важна і надалей захоўваць стабільнасць, а зрабіць мы гэта можам», — заявіў беларускі кіраўнік. Ён паабяцаў, што ў найбліжэйшыя пяць гадоў эканоміка краіны не сутыкнецца з тымі праблемамі, якія ёй давялося перажыць падчас сусветнага фінансавага крызісу. «Не думаю, што пяцігодка будзе цяжкай. Нам удалося дамовіцца не толькі з Масквой… Але і ў плане энергарэсурсаў удалося прасунуцца па многіх кірунках, і ёсць яшчэ рэзервы», — сказаў Лукашэнка. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым ператварэнне Беларусі ў другую Швейцарыю. Пра гэта ён заявіў 17 снежня падчас наведвання ў Мінску галоўнага сховішча...
|
|