Літва занепакоена тым, што 19 снежня ўлады ўжылі сілу супраць дэманстрантаў. 21.by

Літва занепакоена тым, што 19 снежня ўлады ўжылі сілу супраць дэманстрантаў

20.12.2010 13:08 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Літва выказвае шкадаванне і занепакоенасць з нагоды таго, што 19 снежня ўлады Беларусі не забяспечылі грамадзянам сваёй краіны свабоду сходаў і прымянілі сілу супраць дэманстрантаў.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Літвы.

«Асаблівую занепакоенасць выклікаюць брутальныя дзеянні беларускіх сілавых структур у дачыненні да апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, прадстаўнікоў незалежных СМІ, актывістаў апазіцыі, іх арышты, вобыскі ў дамах і на працоўных месцах прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі», — гаворыцца ў заяве.

МЗС Літвы заклікае афіцыйны Мінск устрымацца ад выкарыстання сілы ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, адпусціць затрыманых, як мага хутчэй расследаваць і ацаніць усе інцыдэнты.

Літва кансультуецца са сваімі партнёрамі ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і ЕС па пытаннях ацэнкі ходу і вынікаў выбараў у Беларусі, паведамляе знешнепалітычнае ведамства.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Літва выказвае шкадаванне і занепакоенасць з нагоды таго, што 19 снежня ўлады Беларусі не забяспечылі грамадзянам сваёй краіны свабоду сходаў і прымянілі сілу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика