Бураўкін і Процька: Дапамажыце знайсці Някляева!
20.12.2010 14:09
—
Новости Политики
|
Тацяна Процька і Генадзь Бураўкін выступілі з заявай, у якой заклікаюць усіх неабыякавых людзе дапамагчы высветліць лёс Уладзіміра Някляева: “У Беларусі прайшлі самыя страшныя выбары за яе гісторыю. Правакацыі былі зладжаныя яшчэ да пачатку мірнай акцыі на Кастрычніцкай плошчы. За гадзіну да яе былі жорстка збітыя актывісты штабу і сам Уладзімір Някляеў. Глыбокай ноччу у шпіталь уварваліся невядомыя і выкралі кандыдата ў прэзідэнты. Некалі такім жа чынам улада звезла ў невядомым накірунку Ганчара, Красоўскага, Захаранку… Мы просім усіх неабыякавых людзей дапамагчы знайсці Уладзіміра Някляева. Таксама звяртаемся да іерархаў усіх канфесій з просьбай заклікаць вернікаў маліцца за ўсіх пацярпелых і затрыманых”. Падзяліцца навіной:
АП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Некалі такім жа чынам улада звезла ў невядомым накірунку Ганчара, Красоўскага, Захаранку”
|
|