Назіральнік у Глыбокім: я бачыў на ўласныя вочы, як фальсіфікуюць выбары. 21.by

Назіральнік у Глыбокім: я бачыў на ўласныя вочы, як фальсіфікуюць выбары

20.12.2010 14:09 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У рэдакцыю «Нашай Нівы» патэлефанаваў Кастусь Шыталь, які на гэтых выбарах быў назіральнікам ад Беларускага Хельсінкскага камітэту. Ён распавёў, што пабачыў сёння пры падліку галасоў на выбарчым участку №2. Тут старшынявала Тамара Новік, сакратаром была Ляшкевіч Таццяна.

Кастусю дазволілі сесці да стала з бюлетэнямі на адлегласці каля аднаго метра. «Я на свае вочы бачыў, як сябра камісіі Дзмітрый Новік узяў стос бюлетэняў, на якіх птушачкі стаялі за альтэрнатыўных кандыдатаў, паклаў зверху 3-4 бюлетэні за Лукашэнку і аднёс гэты стос на стол з паперамі за Лукашэнку». Таксама Кастусь Шыталь звярнуў увагу на такую акалічнасць: калі на стол высыпалі бюлетэні са скрыняў для датэрміновага галасавання, то аказалася, што за Лукашэнку іх было ў разы больш, чым за іншых кандыдатаў разам узятых.

Кастусь патлумачыў, што ніякіх заўваг камісіі не рабіў, бо хацеў прысутнічаць пры падліку галасоў да канца. «Цягам дня мяне правакавалі на тое, каб выдаліць з участка», — распавёў К. Шыталь.

Падзяліцца навіной: 
СП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэдакцыю «Нашай Нівы» патэлефанаваў Кастусь Шыталь, які на гэтых выбарах быў назіральнікам ад Беларускага Хельсінкскага камітэту. Ён распавёў, што пабачыў сёння...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика