«Мяне груба адсунулі і ўварваліся ў сярэдзіну». 21.by

«Мяне груба адсунулі і ўварваліся ў сярэдзіну»

20.12.2010 15:10 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У кватэру Саннікава і Халіп урываліся міліцыянты. У ёй на той момант знаходзіліся іх маленькі сын і бацькі журналісткі.

«Мы былі ўтрох на кватэры Ірыны — я, жонка Люцына і ўнук Данік. Раптам бачу, хтосьці спрабуе адчыніць дзверы», — расказвае Уладзімір Халіп. Здарылася гэта сёння, прыблізна а 2-й гадзіне дня. Замок у дзвярах адчыняецца наадварот, таму невядомыя, што спрабавалі адчыніць дзверы, наадварот іх зачынялі, патлумачыў ён. Пасля няўдалых спроб за дзвярыма пачуўся загад ламаць іх. Тады сп. Халіп сам адчыніў. На парозе было восем атлетаў у цывільным. Яны заявілі, што збіраюцца агледзець кватэру. Навошта і каго яны шукаюць невядомыя візіцёры не патлумачылі. «Я спытаў, ці ёсць у іх ордэр, але толькі паказалі міліцэйскае пасведчанне, а потым груба адсунулі ўбок і ўварваліся ў кватэру. Там яны рассыпаліся па ўсіх пакоях і пачалі нешта шукаць — лазілі па шафах, зазіралі пад ложак». Уладзімір Халіп не выключае, што супрацоўнікі ў цывільным мелі на мэце што-небудзь падкінуць у кватэру Саннікава і Халіп. У яго склалася ўражанне, што міліцыянты не разлічвалі на тое, што ў кватэры нехта будзе. «Мы тут сядзім з малым, начавалі тут сёння», — кажа бацька журналісткі. — «У міліцыю мы не звярталіся. А куды тэлефанаваць, калі мы дачку другі дзень знайсці не можам, абзванілі ўсе райаддзелы!» Халіпы паведамілі пра сённяшні інцыдэнт у Місію АБСЕ ў Беларусі.

Падзяліцца навіной: 
Сямён Печанко
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кватэру Саннікава і Халіп урываліся міліцыянты. У ёй на той момант знаходзіліся іх маленькі сын і бацькі журналісткі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика