Вольга Някляева патрабуе ад генпракурора паведаміць ёй месцазнаходжанне мужа
20.12.2010 16:11
—
Новости Политики
|
Жонка Адпаведны зварот Вольга Някляева накіравала генпракурору і агучыла 20 снежня на Акрамя месцазнаходжання Някляева, яго жонка таксама патрабуе ад генпракурора ўстанавіць месцазнаходжанне астатніх затрыманых прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта і іншых удзельнікаў акцыі. «У выпадку іх затрымання прашу Вас абавязаць праваахоўныя органы неадкладна праінфармаваць сваякоў пра месцазнаходжанне іх родных, а таксама паведаміць пра ўмовы іх утрымання», — працытавала Вольга Някляева свой зварот. Яна патрабуе ад генпракурора правесці праверку ў сувязі з «найгрубейшымі парушэннямі законнасці ў Беларусі і даць праўдзівую прававую ацэнку сістуацыі, у прыватнасці, падзеям 19 снежня ў Мінску». «Патрабую прыняць меры пракурорскага рэагавання па факце збівання 19 снежня невядомымі асобамі Уладзіміра Някляева, журналістаў і мірных грамадзян, а таксама правесці пракурорскую праверку па абгрунтаванасці прымянення грубай фізічнай сілы і спецсродкаў пры разгоне мірных грамадзян на плошчы Незалежнасці», — заявіла жонка палітыка. Някляева падкрэсліла, што ёй дагэтуль невядомае месцазнаходжанне мужа. «Ужо прайшлі адведзеныя законам 12 гадзін, калі ў выпадку, як ён быў затрыманы, павінны былі праінфармаваць сваякоў ці даць яму магчымасць з імі звязацца», — сказала яна. Скончыўшы сваё выступленне перад журналістамі, Вольга Някляева расплакалася. Як паведаміў кіраўнік місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ Тоні Лойд, АБСЕ далучаецца да заявы Вольгі Някляевай і патрабуе аб’явіць месцазнаходжанне і стан затрыманых 19 снежня. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева патрабуе ад генпракурора Беларусі Рыгора Васілевіча высветліць і паведаміць ёй пра дакладнае...
|
|