Банкаўская сістэма Беларусі ў 2010 годзе выканала ўсе паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі
24.12.2010
—
Новости Политики
|
Аб гэтым далажыў учора Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лу- кашэнку старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч. "Прэзідэнту было даложана аб тым, што ўсе паказчыкі, закладзеныя ў Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі на 2010 год, банкаўскай сістэмай поўнасцю выкананы", — сказаў Пётр Пракаповіч. У адпаведнасці з запланаванымі тэмпамі ажыццяўляецца крэдытаванне эканомікі і насельніцтва, паспяхова рэалізуецца працэнтная палітыка, надзейна працуе плацежная сістэма, стабільны курс нацыянальнай валюты. На сённяшні дзень беларускі рубель да кошыка замежных валют дэвальваваў толькі на 1,5 працэнта ў параўнанні з пачаткам года. Уклады насельніцтва ў беларускіх банках растуць, прычым у снежні сітуацыя нават палепшылася. Прэзідэнту было даложана і аб развіцці самой банкаўскай сістэмы. Так, рэсурсная база банкаў з пачатку года вырасла на 42 працэнты ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, усе банкі выконваюць нарматывы бяспечнага функцыянавання. Пётр Пракаповіч запэўніў кіраўніка дзяржавы, што банкаўская сістэма гатова да выканання тых задач, якія пастаўлены перад ёю ў 2011 годзе. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым далажыў учора Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лу- кашэнку старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч. "Прэзідэнту было даложана аб тым, што...
|
|