Алег Корбан: Лісты Лукашэнку не пісаў, інтэрв’ю БТ не даваў
08.01.2011 00:00
—
Новости Политики
|
7 студзеня з «амерыканкі» быў вызвалены сябра АГП Алег Корбан. Ён узначальваў штаб Яраслава Раманчука па Мінску. «Наша Ніва»: Алег, на падставе чаго Вас вызвалілі? Алег Корбан: Выпусцілі на ўмовах падпіскі аб нявыездзе і неразгалошвання таямніцы следства. Я зразумеў, што на такіх самых умовах, як Рымашэўскага і Дзмітрыева. Забаранілі нават каментаваць умовы ўтрымання, якія цяжка назваць здавальняючымі. Днём выклікалі, сказалі, каб збіраўся. Чаму вызваляюць, не паведамілі. «НН»: Можа таксама пісалі ліст на імя Лукашэнкі? АК: Не, не пісаў. І нават ніхто не праапаноўваў. На БТ таксама інтэрв’ю не даваў. Я ўдзельнічаў у дачы паказанняў некалькі разоў. На пытанні, што тычыцца мяне адмаўляўся адказваць. Праходзіў допыт на паліграфе, што ніякага дачынення да біцця вокнаў я не маю. Следчы паводзіў сябе «НН»: А як Вас затрымалі? АК: Пасля сканчэння Плошчы. У раёне Нямігі. Мы ўжо спускаліся ў метро, калі на нас ззаду накінуліся людзі ў форме. Спачатку даставілі ў пастарунак, а ўжо потым — у «амерыканку». «НН»: Можа бачылі ў турме яшчэ каго з арыштаваных? АК: Не. Там такая сістэма, што ты нікога не бачыш. Нават калі вядуць на допыт, то згінаюць уніз. Бачыш толькі вартаўнікоў і людзей, што праводзяць допыт. «НН»: Лісты даходзілі? АК: Не. Дарэчы, і тыя, што дасылаў я, таксама не дайшлі да адрасатаў. Тэлевізар быў у камеры, але працаваў толькі 20 снежня. На наступны дзень ужо не. «НН»: Бачылі заяву Яраслава Раманчука? АК: Так. Лічу, гэта ягонай асабістай справай. Можа і ў нас у партыі нехта яе падзяляе. Але я на баку Анатоля Лябедзькі, пазіцыя якога больш жорсткая. Лічу, што заяву рабіць не варта было. «НН»: А пра Лябедзьку АК: У турме ходзяць чуткі, што ён і Статкевіч «НН»: У якім Вы зараз статусе знаходзіцеся? АК: Абвінавачанага. Падзяліцца навіной:
Гутарыў Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 студзеня з «амерыканкі» быў вызвалены сябра АГП Алег Корбан. |
|