Беларусь забараняе ўезд больш як 150 прадстаўнікам ЕС і ЗША, сярод якіх кіраўнік Еўрапарламента Е. Бузек. 21.by

Беларусь забараняе ўезд больш як 150 прадстаўнікам ЕС і ЗША, сярод якіх кіраўнік Еўрапарламента Е. Бузек

22.03.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь падрыхтавала і ўжо рэалізуе меры ў адказ на рашэнне ЕС аб санкцыях адносна беларускіх чыноўнікаў, якія закрануць больш як 150 асоб з Еўрапейскага саюза і ЗША, паведамляе агенцтва "Інтэрфакс-Захад".

"Меры ў адказ закрануць больш як 150 асоб з краін Еўрасаюза і ЗША, сярод якіх старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек, дэпутат Еўрапарламента Яцак Пратасевіч і шэраг іншых палітыкаў, парламентарыяў, журналістаў, якія праславіліся найбольш адыёзнымі ініцыятывамі адносна Беларусі", — адзначылі ў агенцтве.

Ужо ўведзены абмежаванні на выдачу ўязных віз шэрагу асоб, якія найбольш прадузята і дэструктыўна ставяцца да Рэспублікі Беларусь і адыгралі галоўную ролю ў раскручванні крызісу ў адносінах Беларусі і Захаду.

Аднымі візавымі санкцыямі Беларусь не мае намеру абмяжоўвацца і распрацавала шэраг іншых мер у адказ. "Не выключана, што яны закрануць пытанні трансгранічнага супрацоўніцтва, дзейнасці на тэрыторыі Беларусі асобных замежных фондаў і няўрадавых арганізацый", — сказалі ў агенцтве. Пры гэтым прынятыя меры будуць мець, хутчэй, прапарцыянальны і дыферэнцаваны характар адносна санкцый ЕС і ЗША.

Як паведамлялася, 31 студзеня Савет ЕС увёў візавыя санкцыі адносна 157 беларускіх чыноўнікаў на чале з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь падрыхтавала і ўжо рэалізуе меры ў адказ на рашэнне ЕС аб санкцыях адносна беларускіх чыноўнікаў, якія закрануць больш як 150 асоб з Еўрапейскага саюза і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика