Крытэрый патрэбнасці ў жыллі ў Мінску зніжаны да 10 кв.м. 21.by

Крытэрый патрэбнасці ў жыллі ў Мінску зніжаны да 10 кв.м

10.08.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску ўстаноўлены новыя нормы для прыняцця грамадзян на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У мэтах аптымізацыі ўмоў пастаноўкі грамадзян на такі ўлік кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 9 жніўня падпісаў указ № 346 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта.

Дакументам уносяцца істотныя змяненні і дапаўненні ва ўказы ад 14 красавіка 2000 года № 185 "Аб прадастаўленні грамадзянам ільготных крэдытаў і аднаразовых субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў", ад 29 лістапада 2005 года № 565 "Аб некаторых мерах па рэгуляванні жыллёвых адносін" і ад 28 студзеня 2008 года № 43 "Аб дзейнасці арганізацый забудоўшчыкаў, гаражных кааператываў і кааператываў, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю аўтамабільных стаянак".

Указам прадугледжваецца знізіць да 10 кв.м норму забяспечанасці агульнай плошчай жылога памяшкання ў Мінску, пры якой грамадзяне будуць прызнавацца маючымі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, а таксама павялічыць да 10 гадоў тэрмін, што абмяжоўвае пастаноўку на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў грамадзян, якія прыбылі з іншых населеных пунктаў у Мінск.

Пры гэтым забяспечанасць агульнай плошчай жылога памяшкання будзе вызначацца зыходзячы з сумы агульнай плошчы ўсіх жылых памяшканняў, што знаходзяцца ва ўласнасці або ў карыстанні грамадзяніна і членаў яго сям'і, якія сумесна пражываюць з ім, у Мінску і Мінскім раёне.

Указам таксама ўстанаўліваецца абавязак грамадзян на працягу трох месяцаў з дня атрымання дакументаў на жылое памяшканне звярнуцца за дзяржаўнай рэгістрацыяй гэтага памяшкання і іх адказнасць за невыкананне названага прадпісання.

У дакуменце прапісаны выпадкі для зняцця грамадзян з уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Пры трохразовай пісьмовай адмове грамадзяніна на працягу года ад прадастаўлення жылога памяшкання сацыяльнага карыстання або ад накіравання на будаўніцтва ў складзе арганізацый-забудоўшчыкаў ён выключаецца з чаргі маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Такім чынам, прадугледжаныя ва ўказе нормы дадуць магчымасць выпрацаваць празрысты прававы механізм задавальнення патрэбнасці грамадзян у паляпшэнні жыллёвых умоў, адзначылі ў прэс-службе.

Указ уступае ў сілу з 10 жніўня 2011 года і прымяняецца да адносін, што ўзніклі пасля ўступлення яго ў сілу.

Грамадзяне, прынятыя на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па падставах, якія дзейнічалі да ўступлення ў сілу ўказа і змененых указам, прызнаюцца маючымі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і захоўваюць права знаходзіцца на такім уліку па гэтых падставах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску ўстаноўлены новыя нормы для прыняцця грамадзян на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У мэтах аптымізацыі ўмоў пастаноўкі грамадзян на такі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика