Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным аптымізаваць праграмы і тэрміны падрыхтоўкі спецыялістаў у краіне. 21.by

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным аптымізаваць праграмы і тэрміны падрыхтоўкі спецыялістаў у краіне

10.08.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэмы гатоўнасці да новага навучальнага года ўстаноў адукацыі, падрыхтоўкі кадраў у краіне, аптымізацыі структуры і зместу адукацыйных праграм абмяркоўваліся 9 жніўня падчас даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку міністра адукацыі Сяргея Маскевіча.

Міністр праінфармаваў, што ўсе ўстановы адукацыі цалкам гатовы да пачатку новага навучальнага года. У прыватнасці, укамплектаваны штаты настаўнікаў і выкладчыкаў, выдадзены неабходныя навучальна-метадычныя дапаможнікі. Арганізаваны продаж школьнага адзення і абутку, школьна-пісьмовых прылад. Паводле слоў міністра, прадуманы таксама меры матэрыяльнай падтрымкі малазабяспечаных сем'яў, у якіх ёсць школьнікі.

У школах усё падрыхтавана для арганізацыі паўнацэннага харчавання дзяцей у час навучання.

У гэтым годзе ў краіне пачнуць работу 6 новых школ, 15 новых дашкольных устаноў, 2 новыя інтэрнаты.

Міністэрства адукацыі пачынае рэалізацыю некалькіх пілотных праектаў, адзін з якіх — па інтэнсіўным укараненні электронных сродкаў навучання ў вучэбны працэс. Гэты праект рэалізуецца сумесна з беларускім Паркам высокіх тэхналогій. Вызначана восем устаноў адукацыі краіны, дзе будзе пачаты эксперымент па выкарыстанні нэтбукаў у пачатковых класах.

Прэзідэнту было прадстаўлена новае навучальнае ўстройства. Кіраўнік дзяржавы адобрыў ідэю.

У ходзе даклада абмяркоўвалася тэма якасці падрыхтоўкі кадраў у беларускіх установах.

"Нам трэба вельмі сур'ёзна разглядаць пытанне падрыхтоўкі кадраў у краіне. Баюся памыліцца, але можна сказаць, што прыкладна на трэць мы навучаем студэнтаў таму, што потым абсалютна не трэба ў жыцці, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — І мы ведаем, тут скрываць няма чаго: у ВНУ многія студэнты асобныя прадметы амаль не вывучаюць або вывучаюць толькі для таго, каб здаць залік або экзамен, паколькі гэта ім у будучым не спатрэбіцца".

Гэта праблема была закранута ў час нядаўняй рабочай паездкі Прэзідэнта ў Горацкі раён Магілёўскай вобласці, дзе размешчана старэйшая аграрная ВНУ — Беларуская дзяржаўная сельгасакадэмія.

"Там, як і ў іншых ВНУ, наперадзе яшчэ істотная мадэрнізацыя. На прыкладзе акадэміі вельмі добра відаць: прыблізна чвэрць або трэць студэнтаў пасля па спецыяльнасці не працуе, а ідзе па розных іншых напрамках — ад міліцыі да прамысловасці. Навошта тады, паўстае пытанне, было павелічэнне прыёму абітурыентаў? Што, грошы няма куды дзяваць?" — задаў слушнае пытанне Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў навучальныя вузаўскія праграмы: "Праграмы старыя, не арыентаваныя на сучаснае развіццё сельгасвытворчасці".

Кіраўнік дзяржавы закрануў і тэрміны навучання: "Зыходзячы з таго, што атрымліваюць студэнты ў той жа акадэміі і іншых ВНУ, на 25 працэнтаў можна тэрміны навучання спакойна скарачаць. Мы дамовіліся, што апошні год навучання ў акадэміі студэнты будуць займацца выключна ў сферы матэрыяльнай вытворчасці, на сельгаспрадпрыемствах, каб непасрэдна там знаёміцца з развіццём АПК".

Прэзідэнт падкрэсліў, што ён катэгарычна настойвае на змяненні як планаў падрыхтоўкі спецыялістаў, так і тэрмінаў навучання.

Аляксандр Лукашэнка асобна закрануў запатрабаванасць тых спецыялістаў, якіх рыхтуюць беларускія ВНУ.

"Трэба паглядзець, каго мы рыхтуем. Нам сёння больш за ўсё патрэбны спецыялісты-інжынеры. А няма куды дзяваць юрыстаў, эканамістаў, палітолагаў — у хуткім часе мы іх усіх не зможам працаўладкаваць. Але, ведаючы аб гэтай сітуацыі, мы, тым не менш, прадаўжаем іх рыхтаваць. Гэта непарадак, трэба мяняць сітуацыю", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт прыняў рашэнне правесці ў гэтым годзе рэспубліканскую нараду, на якой трэба будзе падрабязна прааналізаваць стан беларускай адукацыі, скаардынаваць дзейнасць адукацыйных устаноў.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэмы гатоўнасці да новага навучальнага года ўстаноў адукацыі, падрыхтоўкі кадраў у краіне, аптымізацыі структуры і зместу адукацыйных праграм абмяркоўваліся 9...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика