Імпартныя тавары для дзяцей у Беларусі будуць абкладацца паніжанай стаўкай ПДВ 10 працэнтаў
14.02.2012
—
Новости Политики
|
Асобныя харчовыя тавары, што ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі (перш за ўсё тавары для дзяцей), будуць абкладацца паніжанай стаўкай падатку на дабаўленую вартасць у памеры 10 працэнтаў. Такія нормы замацаваны ўказам Прэзідэнта Беларусі ад 9 лютага № 54, якім уносяцца змяненні ва ўказ ад 21 чэрвеня 2007 года № 287 "Аб падаткаабкладанні харчовых тавараў і тавараў для дзяцей". Акрамя таго, назвы асобных тавараў ва ўказе прыводзяцца ў адпаведнасць з новай рэдакцыяй адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза, якая ўводзіцца ў дзеянне з 2012 года, а таксама ўдасканальваецца парадак прымянення гэтай паніжанай стаўкі. Некаторыя харчовыя тавары па аб'ектыўных прычынах выключаны з пераліку тавараў, якія абкладаюцца паніжанай стаўкай ПДВ. Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асобныя харчовыя тавары, што ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі (перш за ўсё тавары для дзяцей), будуць абкладацца паніжанай стаўкай падатку на дабаўленую вартасць у...
|
|