Дарагія суайчынніцы!. 21.by

Дарагія суайчынніцы!

07.03.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сардэчна віншую вас з Днём жанчын.

Гэтае першае веснавое свята прыўносіць у жыццё абуджэнне светлых пачуццяў павагі, удзячнасці і любові да цудоўнай паловы чалавецтва.

Самай высокай ацэнкі заслугоўвае ваша актыўная пазіцыя ва ўмацаванні маладой беларускай дзяржавы, у развіцці аховы здароўя і адукацыі, культуры і навукі, спорту, бізнэсу і фінансавай сферы. Тут вы праяўляеце свае лепшыя рысы — дабрыню, чуласць, мэтанакіраванасць і адказнасць.

Спакон веку жанчына шануецца як захавальніца хатняга ачага. Многія з вас сумяшчаюць прафесійную дзейнасць і выхаванне дзяцей. Нізкі паклон вам за гэта.

Няхай сёння па-асабліваму гучаць словы ўдзячнасці маці, жонкам, дочкам, усім жанчынам, якія сваёй прыгажосцю, цеплынёй і спагадлівасцю напаўняюць і ўпрыгожваюць наша жыццё.

Здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім. Поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.

Будзьце шчаслівыя!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сардэчна віншую вас з Днём жанчын. Гэтае першае веснавое свята прыўносіць у жыццё абуджэнне светлых пачуццяў павагі, удзячнасці і любові да цудоўнай паловы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика