Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў узмацніць кантроль за навядзеннем парадку на зямлі. 21.by

Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў узмацніць кантроль за навядзеннем парадку на зямлі

04.04.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адпаведнае патрабаванне ён агучыў учора на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе разглядаўся ход выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы і ўрада аб навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторыі населеных пунктаў у гэтым годзе, перадае БЕЛТА.

"Трэба шчыра сказаць, што не ўсе населеныя пункты знаходзяцца ў належным стане. Гэта датычыцца і нашых аўтамабільных трас, усё, што звязана з прыдарожнымі палосамі і палосамі адчужэння чыгункі, — канстатаваў кіраўнік урада. — У вельмі дрэнным стане знаходзяцца аўтазапраўкі". Міхаіл Мясніковіч даручыў актывізаваць работу па навядзенні парадку на зямлі. "Наперадзе рэлігійныя святы, і гэтаму трэба ўдзяліць асаблівую ўвагу, прывесці ў парадак могілкі", — дадаў ён. Прэм'ер-міністр папрасіў таксама звярнуць увагу на пытанні ліквідацыі несанкцыянаваных звалак, як бытавых, так і будаўнічых.

На пасяджэнні Прэзідыума Саўміна быў разгледжаны таксама праект канцэпцыі закона аб электраэнергетыцы. Прэм'ер-міністр звярнуў асаблівую ўвагу, што пры падрыхтоўцы канцэпцыі неабходна ў абавязковым парадку ўлічваць неабходнасць павышэння энергабяспекі Беларусі. "Размова ідзе аб нарматыўна-прававым акце, які павінен устанавіць пэўныя эканамічныя і грамадскія адносіны ў краіне з улікам рашэнняў, прынятых у рамках АЭП", — сказаў ён. Павінна быць гарантавана поўнае і якаснае забеспячэнне галін эканомікі і насельніцтва электраэнергіяй.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведнае патрабаванне ён агучыў учора на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе разглядаўся ход выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы і ўрада аб навядзенні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика