Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь. 21.by

Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь

26.05.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паважаныя таварышы!

Ва ўсе часы ахова межаў Айчыны была адной з самых складаных і адказных задач, выконваць якую Радзіма давярала толькі самым лепшым сваім воінам. І сённяшняе пакаленне вартавых беларускай мяжы, захоўваючы вернасць ратным традыцыям, праяўляе высокую баявую вывучку.

У апошнія гады праводзяцца істотныя пераўтварэнні памежнай дзейнасці, робяцца захады па павышэнні надзейнасці аховы Дзяржаўнай мяжы, паслядоўна вырашаюцца пытанні яе абуладкавання.

Нашы рубяжы заўсёды адкрыты для дзелавога супрацоўніцтва і развіцця дружалюбных кантактаў з суседнімі краінамі. І, разам з тым, з'яўляюцца эфектыўнай перашкодай сучасным выклікам і пагрозам.

Асаблівыя словы ўдзячнасці і пажаданні здароўя нашым ветэранам, якія прысвяцілі лепшыя гады жыцця ахове і абароне рубяжоў Айчыны.

Упэўнены, органы памежнай службы і ў далейшым будуць надзейнай апорай бяспекі нашай краіны.

Зычу вам поспехаў у службе, моцнага здароўя і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя таварышы! Ва ўсе часы ахова межаў Айчыны была адной з самых складаных і адказных задач, выконваць якую Радзіма давярала толькі самым лепшым сваім воінам....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика