Беларусь чакае прабачэнняў...
19.10.2012
—
Новости Политики
|
Беларускі бок мае поўнае маральнае права чакаць як мінімум прабачэнняў у сувязі з інцыдэнтам са шведскім самалётам. Аб гэтым заявіў ўчора журналістам начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, адказваючы на пытанне БЕЛТА. Паводле слоў афіцыйнага прадстаўніка знешнепалітычнага ведамства, шведскі самалёт наўмысна парушыў паветраную прастору Беларусі, і гэта па міжнародных законах — злачынства. "Мы накіравалі адпаведныя запыты аб аказанні прававой дапамогі шведскім уладам і не атрымалі адказаў", — падкрэсліў ён. "Сітуацыя выглядае дзіўна. Прадстаўнікі ЕС хутка даюць ацэнкі дзеянням урадаў замежных дзяржаў, калі лічаць, што яны не адпавядаюць іх прынцыпам. У сітуацыі са шведскім самалётам усё відавочна — учынена злачынства. А ў адказ цішыня. Заходнія ўрады як у рот вады набралі. Атрымліваецца, што краіны Захаду заахвочваюць сваіх грамадзян на ўчыненне злачынстваў на тэрыторыі іншых дзяржаў пад прыкрыццём паліткарэктных лозунгаў? Як гэта разумець?" — падкрэсліў Андрэй Савіных. "Ці можам мы гаварыць у гэтым кантэксце аб такой з'яве, як заходні фундаменталізм?" — заўважыў афіцыйны прадстаўнік МЗС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі бок мае поўнае маральнае права чакаць як мінімум прабачэнняў у сувязі з інцыдэнтам са шведскім самалётам. Аб гэтым заявіў ўчора журналістам начальнік...
|
|