Камуністы пыталіся, як "переголосовать назад". Пяць кранальных гісторый з Дня нараджэння Беларусі. 21.by

Камуністы пыталіся, як "переголосовать назад". Пяць кранальных гісторый з Дня нараджэння Беларусі

26.08.2016 15:28 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У 25 гадавіну незалежнасці Беларусі у бізнес-цэнтры IBB сустрэліся ветэраны Вярхоўнага Савета XII склікання. Менавіта гэтыя людзі і іх калегі па тагачасным парламенце значна паўплывалі на развіццё краіны, калі 25 жніўня 1991 года надалі статус канстуцыйнага закона Дэкларацыі аб суверэнітэце.

TUT.BY абраў пяць запамінальных гісторый былых дэпутатаў.


Фото: Анастасия Бойко, TUT.BY

«Бог даў нам адзіны дзень, і мы яго выкарысталі»

Юрый Беленькі, выконваючы абавязкі старшыні КХП-БНФ, вельмі эмацыйна распавядае пра тыя часы.

— Пасля таго, як мы прагаласавалі… Уявіце сабе нашы адчуванні! Беларусь незалежная! Мы ішлі да гэтага, мы разумелі, што гэта адбылося. Выходзім на плошчу, а я Садоўскаму (экс-дэпутат Петр Садоўскі. — TUT.BY) свае ўражанні выказваю. Маўляў, чаму машыны ездяць, чаму яны не спыняюцца, чаму людзі да нас не ідуць, не абдымаюцца? Адбылася ўнікальная з’ява, у якую шмат хто не верыў. І вось яна здарылася!

У дзень, калі Беларусь набыла незалежнасць, з намі на плошчы сур’ёзна не святкаваў толькі Зянон Пазняк. З напружаным тварам ён гаварыў: «Калегі, калі мы за тры дні не вырашым пытанні аб нашай незалежнасці, потым будзе позна». Менавіта ў гэты дзень мы абавязаны былі зрабіць Беларусь незалежнай дзяржавай. Была нядзеля, 20:30 дзесьці. А літаральна праз дзень-два камуністы ўжо пачалі хадзіць і пытацца: «А как это, товарищи, переголосовать назад? Как отменить?». Але было позна, мы блакіравалі гэтае «адмяніць». Бог даў нам адзіны дзень, і мы яго выкарысталі.

Памятаю яшчэ, мы сядзелі у пакоі апазіцыі, адчыняюцца дзверы позна ўвечары, і ў праёме з’яўляецца генерал. Я сам у войску служыў афіцэрам. Звычайна мы перад генералам… А тут генерал! Страевым! Вы ўяўляеце? Маўляў, «я генерал-майор такой-то, если надо, мы там армию, все такое»!

«Трусаў з Кавалёнкам кан’як пілі, а ў мяне ўсе было прасцей»

Алег Трусаў расказвае сваю гісторыю, якая выклікала ў канферэнц-зале розныя пачуцці.

— Калі прынялі незалежнасць, пайшлі мы ў буфет, і з касманаўтам Кавалёнкам выпілі па чарцы кан’яку. У Кавалёнка ў вачах стаялі слёзы. Ён таксама з намі галасаваў. Гэта ўсе ж такі касманаўт — чалавек, які з зусім іншай сферы. Ен тады канчаткова зразумеў, што толькі разам мы будзем нацыяй.

Пятро Садоўскі, які потым стаў першым амбасадарам Беларусі ў Германіі, распавеў:

— Сапраўды, Трусаў з Кавалёнкам кан’як пілі, а ў мяне ўсе было прасцей. Значыць… Кебіч (старшыня Савету Міністраў у 1990−1994 гг. — TUT.BY) па сваіх меркаваннях быў большым дзяржаўнікам. Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч сумняваўся, маўляў, гэта жарт, нічога не атрымаецца. Дарэчы, ён і цяпер гэта ўзгадвае. Кебіч, як і усе, быў напужаны. Ён разам з Мачуленкам, такі дэпутат быў, і іншымі, казаў, што падтрымлівае Зянона Станіслававіча. Для мяне гэта было дзіва. Потым з Іосіфам Сярэдзічам і яшчэ кімсьці мы аказаліся ў кабінеце Кебіча. Ён дастаў бутэльку простай гарэлкі, мы выпілі па чарцы, і тады я папаў на плошчу. А пасля гарэлкі ўсе — оперныя спевакі. У мяне тады звязкі працавалі добра, і я спяваў купалаўскае «А ў бары, бары тры дарожанькі».

І тут былы дэпутат і амбасадар заспяваў песню сваей маладосці яшчэ раз. Зала падтрымала.

«Тое, што адбывалася, нагадвала, у добрым сэнсе, часы рэвалюцыі»

Лявон Дзейка распавёў пра першыя дні жнівеньскага путчу.

— Чамусьці здарылася так, што я ў Клецку быў на выхадных. У шэсць гадзін, як заўседы, прайгралі гімн, спачатку маскоўскі… Потым прагучала паведамленне савецкага кіраўніцтва. Першае маё адчуванне было не то што нейкай бяды ці катастрофы… Думаў, што нешта яшчэ трэба перажыць.

Я сеў на першы аўтобус, які ішоў у Мінск. Прыяждаю, іду ад вакзала па вуліцы Кірава ў бок Дома Урады і першае, што бачу — дэпутат Валянцін Голубеў расклейвае на стэндах лістоўкі з заклікам не прызнаваць ГКЧП і гэтак далей. Гэтыя лістоўкі ён уласнаручна пісаў. Далей я пайшоў у наш пастаянны пакой у Верхоўным Савеце. Тое, што адбывалася там, нагадвала, у добрым сэнсе, часы рэвалюцыі. Там было многа людзей, многа журналістаў. Усюль званілі, прыбягалі з нейкімі факсамі. Тады ж не было ні інтэрнэта, нічога. Карацей, я зразумеў, што ўсе ідзе так, як і павінна быць. Ніхто нічога не баіцца, усе робяць сваю справу.

Віталь Малашка з сумам расказвае пра свой рамантычны настрой падчас жнівеньскіх падзей 1991 года.

— Мы былі рамантыкамі. І паколькі так адбылося, я не мог паехаць кудысьці ў жамчужныя ванны мыцца і купіў сабе пуцёўку ў Рыгу. За свае грошы, у маленькі пансіянат. Там, дарэчы, сустракалі нашых дэпутатаў, гэта перад самым путчам было. Потым мяне выклікалі тэлеграмай. Ехаў у Менск з Марынічам (у мінулым — дэпутат ВС XII скліканьня, старшыня Мінгарвыканкаму, пасол Беларусі ў розных краінах. — TUT.BY). Ён пытае, маўляў, што адбываецца? А я гавару: «Ну як што? Едзем незалежнасць прымаць!».

Вечарына завяршылася сумесным выкананнем гімна «Магутны Божа».

25 жніўня 25 год таму Беларусь юрыдычна атрымала статус незалежнай дзяржавы. У гэты дзень у 1991 годзе Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, прынятая яшчэ 27 ліпеня 1990 года, набыла сілу канстытуцыйнага закону. З нагоды святочнай даты «Малады фронт» правёў купалаўскіе чытанні ля помніка беларускаму паэту і шэсце па праспекце Незалежнасці да Дому Ўрада. Партыя БНФ і правацэнтрысцкая кааліцыя правялі свае вялікія пікеты.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 25 гадавіну незалежнасці Беларусі у бізнес-цэнтры IBB сустрэліся ветэраны Вярхоўнага Савета XII скліканьня. TUT.BY абраў пяць запамінальных гісторый былых дэпутатаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика