Грошы прыйшлі. 21.by

Грошы прыйшлі

31.03.2010 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь атрымала апошні, пяты транш крэдыту МВФ у памеры каля $670 млн. у рамках праграмы «стэнд‑бай». Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі.Нагадаем, 26 сакавіка Рада выканаўчых дырэктараў МВФ зацвердзіў справаздачу персаналу фонду па чацвёртаму агляду рэалізацыі праграмы «стэнд‑бай», заключанай паміж Беларуссю і МВФ у студзені 2009 года, і прыняў рашэнне аб выдзяленні апошняга, пятага траншу крэдыту ў памеры каля $670 млн.

Разлічаная на 15 месяцаў дамоўленасць у памеры 1,62 млрд. СДР (каля $2,46 млрд.) зацверджана Выканаўчым саветам МВФ 12 студзеня 2009 года,
а 29 чэрвеня таго ж года аб’ём фінансавай падтрымкі з боку МВФ быў павялічаны да 2,27 млрд. СДР (каля $3,52 млрд.).

Першы транш крэдыту МВФ у памеры $800 млн. Беларусь атрымала ў студзені 2009 года. Другі транш паступіў у ліпені — каля $680 млн. У кастрычніку мінулага года Беларусь атрымала чарговы транш крэдыту фонду ў аб’ёме $699,5 млн. Чацвёрты транш крэдыту ў памеры больш за $688 млн. паступіў у снежні.

Такім чынам, агульны аб’ём прадастаўленых МВФ Беларусі фінансавых рэсурсаў у рамках праграмы склаў больш за $3,5 млрд.

«Ацэньваючы папярэднія вынікі рэалізацыі праграмы «стэнд‑бай», неабходна адзначыць, што яна адыграла адну з ключавых роляў у стабілізацыі эканомікі Беларусі ў 2009 — пачатку 2010 года, дала магчымасць падтрымаць стабільнасць на валютным рынку, забяспечыць большую ўстойлівасць фінансавай сістэмы, падтрымаць упэўненасць інвестараў і хатніх гаспадарак», — падкрэслілі ў Нацбанку Беларусі.

Ужо ў маі гэтага года чакаецца чарговая місія экспертаў фонду,

у час якой будуць падведзены канчатковыя вынікі выканання праграмы «стэнд‑бай», а таксама абмеркаваны канкрэтныя пытанні далейшага супрацоўніцтва Беларусі з МВФ.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь атрымала апошні, пяты транш крэдыту МВФ у памеры каля $670 млн. у рамках праграмы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика