Кіроўцам аўто дазволяць ездзіць у грамадскім траспарце бясплатна
07.09.2010 10:47
—
Новости регионов
|
Праўда, разлічаная такая акцыя толькі на адзін дзень — 22 верасня. У гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень без аўтамабіля. З ініцыятывай такой акцыі да аблвыканкамаў і Мінгарвыканкаму звярнулася Мінпрыроды, піша «Народная газета». Калі прапанову ўхваляць, кожны ўладальнік пасведчання кіроўцы ў дзень акцыі зможа карыстацца ім у грамадскім транспарце як праязным квітком. Па словах спецыялістаў, транспартныя арганізацыі не панясуць вялікіх страт ад такой акцыі. Штогод у Міжнародны дзень без аўтамабіля тысячы беларусаў ставяць свае аўто на прыкол. Дарэчы, кіраўнікам арганізацый і ўстановаў рэкамендавана заахвочваць такіх работнікаў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праўда, разлічаная такая акцыя толькі на адзін дзень — 22 верасня. У гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень без аўтамабіля.З ініцыятывай такой акцыі... |
|