Ветэран афганскай вайны з Вялікай Бераставіцы Сяргей Гладкі падзяліўся ўспамінамі. 21.by

Ветэран афганскай вайны з Вялікай Бераставіцы Сяргей Гладкі падзяліўся ўспамінамі

17.02.2018 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі для навучэнцаў Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя гадзіну памяці “Салдаты афганскай вайны”.

Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ірына Рожка пазнаёміла падлеткаў з галоўнымі падзеямі вайны ў Афганістане, расказала аб тым, як мужна і прафесійна салдаты выконвалі свой воінскі абавязак, як у вельмі цяжкіх умовах праяўлялі мужнасць і стойкасць. Удзел у афганскай вайне прымалі і нашы землякі. Адзін з іх,  жыхар Вялікай Бераставіцы, Сяргей Гладкі падзяліўся з навучэнцамі сваімі ўспамінамі аб той жорсткай і крывавай вайне, расказаў пра свае баявыя ўзнагароды, адказаў на шматлікія пытанні.

Напрыканцы сустрэчы адбылося знаёмства прысутных з літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выставе “Вайна ў Афганістане” і прагляд дакументальнага фільма “Афганістан”.

Валянціна Чыкун, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі райбібліятэкі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика