Праздник родника «Живая водица» прошёл в деревне Буй Докшицкого района. 21.by

Праздник родника «Живая водица» прошёл в деревне Буй Докшицкого района

13.07.2018 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


bez-imeni-2
Вёсачка Буй з даўніх часоў славілася крыніцамі. Кажуць, раней уласную крынічку меў кожны сялянскі двор. На крынічнай вадзе гатавалі ежу, ёю мыліся ў лазнях, выкарыстоўвалі яе як прыродны халадзільнік: летам ставілі бляшанку з малаком, увосень – кадку з засоленымі агуркамі. Усе ведалі, што вада гэта мае гаючую сілу, і лічылі яе святой.
Калі ў гэтых мясцінах пачалі весці меліярацыйныя работы, буйская вадзіца схавалася пад зямлю. Сваёй марай адрадзіць крыніцу падзяліўся з айцом Аляксеем Кушнярэвічам, настаяцелем Свята-Пятра-Паўлаўскай царквы, будаўнік храма Анатоль Панцюхоў. Некалькі гадоў назад бацюшка пры падтрымцы старшыні Крыпульскага сельвыканкама Міхаіла Акуняўца распачаў адраджэнне гаючай вады ў вёсцы Буй. Зараз любы ахвотны можа набраць там вадзіцы для сябе і сваіх блізкіх, акунуцца ў святую купель.
Напярэдадні Дня памяці апосталаў хрысціянства Пятра і Паўла, якое адзначалася ў чацвер, 12 ліпеня, вернікі рушылі Хрэсным ходам ад царквы да святой крыніцы, дзе цяперашні настаяцель Свята-Пятра-Паўлаўскай царквы айцец Віктар Гмір памаліўся, асвяціў ваду і акраміў ёю – шчодра, з усмешкай і цёплымі, пранікнёнымі словамі – усіх прысутных, пажадаў радасці – ад таго, што сабраліся на свята, ад добрых чалавечых зносін, ад таго, што жывём у гэтым цудоўным свеце. Затым распачалося тэатралізаванае прадстаўленне “Жывая вадзіца”, якое падрыхтавалі мясцовыя работнікі культуры Міхаіл Ігнацкі, Наталля Маеўская, Ірына Штоль, Святлана Каляга, Таццяна Ламановіч. Духмяную апетытную выпечку, мёд, кветкі, вырабы мясцовых майстроў у самых розных тэхніках прадставілі Дамы культуры раёна. У межах свята быў аб’яўлены конкурс на самую смачную ваду. Такой аднагалосна прызналі вадзіцу з Пруднікаў, выдатныя смакавыя якасці былі адзначаны ў жыццядайнага напою з Крыпуль і Порплішча. Вядома, якое свята без добрай песні? Сёлета з вяскоўцамі і гасцямі сваім лірычным настроем падзяліліся народны ансамбль песні “Прызбачка”, Святлана Пашкоўская і Міхаіл Ігнацкі.

bez-imeni-3
Усяго хвілінку, нават сонца не схавалася, прайшоў цёплы летні дождж, і на небе з’явілася вясёлка, якая так і не знікла да канца свята. Хтосьці з вернікаў сказаў: “Гэта Бог радуецца разам з намі”.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота С. Макатуна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вёсачка Буй з даўніх часоў славілася крыніцамі. Кажуць, раней уласную крынічку меў кожны сялянскі двор. На крынічнай вадзе гатавалі ежу,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика