Удойны статак — добры дастатак. 21.by

Удойны статак — добры дастатак

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па валавой вытворчасці малака Случчына — на другім месцы ў рэспубліцы.

Пра гэта сведчаць вынікі, падведзеныя Мінсельгасхарчам у жывёлагадоўчай галіне за студзень—снежань 2012 года. Сельгаспрадпрыемствы раёна вырабілі 145 084 тоны малочнай прадукцыі, а гэта 107,6 % да адпаведнага мінулагодняга перыяду. Разам з тым па сярэднім удоі малака ад каровы ў ліку 118 раёнаў краіны Слуцкі замацаваўся на восьмай пазіцыі. У сярэднім ад кожнай каровы ў раёне ў год атрымалі 6314 кілаграмаў малака, што на 325 кілаграмаў больш, чым летась. Вызначыліся і асобныя сельгасарганізацыі. Так, комплекс па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы УП «Саўгас «Слуцк» па прыросце жывой масы ў сярэднім на адну галаву жывёлы (345,72 кілаграма) — на дзявятым месцы сярод 82 аналагічных комплексаў рэспублікі. Валавы прырост жывой масы жывёлы склаў 1810 тон (106 %). Сярод сельскагаспадарчых арганізацый з прадукцыйнасцю кароў больш за 7000 кілаграмаў малака ААТ «Вітка-Агра» займае трэцюю пазіцыю сярод 59 аналагічных гаспадарак, у сярэднім ад кожнай каровы там надаілі 8708 кілаграмаў малака.

Усё дасягнутае — вынік прафесійнага падыходу да працы, інтэнсіфікацыі і мадэрнізацыі вытворчасці. Немалаважную ролю адыгрывае і чалавечы фактар — жывёлаводы працуюць добрасумленна і зацікаўлены ў дасягненні высокіх вынікаў. Да таго ж у раёне дзейнічае клуб аператараў машыннага даення-сямітысячніц, быць яго членам — прэстыжна і ганарова. Здаровы дух спаборніцтва нядрэнна стымулюе выніковую працу. Клуб штогод павялічваецца, і зараз ён налічвае 112 аператараў машыннага даення, якія надаілі больш за сем тысяч кілаграмаў малака ад каровы. Вынік карпатлівай працы — лідзіруючыя пазіцыі Случчыны па валавым надоі малака ў вобласці, трывалыя пазіцыі рэйтынгу галіны ў краіне.

Лепшымі ў раёне з’яўляюцца ААТ «Вітка-Агра», УП «Саўгас «Слуцк» (Васілій Міхайлавіч Ачапоўскі), ААТ «Казловічы-Агра», «Крывая Града» і «Вясейскі Пакроў». Дзевяцітысячны рубеж па надоі малака ад каровы пераадолелі 12 малочна-таварных фермаў раёна. 17 аператараў машыннага даення кароў у сярэднім ад кожнай каровы ў мінулым годзе атрымалі больш за дзевяць тысяч, 38 — больш за восем тысяч, 57 — больш за сем тысяч кілаграмаў малака. Найлепшы вынік — у працаўніцы ААТ «Вясейскі Пакроў» Наталлі Беразоўскай, якая ў сярэднім ад кожнай каровы атрымала 9768 кілаграмаў малака.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па вытворчасці малака Случчына — на другім месцы ў краіне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика