Вопросы строительства хранилищ травяных кормов обсуждали на выездном семинаре-совещании на базе ОАО «Авангард-Нива». 21.by

Вопросы строительства хранилищ травяных кормов обсуждали на выездном семинаре-совещании на базе ОАО «Авангард-Нива»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У суботу на базе ААТ “Авангард-Ніва” прайшоў выязны семінар-нарада “Будаўніцтва сховішчаў травяных кармоў у Магілёўскай вобласці” з удзелам старшыні аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага.

Гаспадарка і месца — МТФ “Лучыцы” — былі абраны невыпадкова: зараз тут актыўна ідуць работы па ўзвядзенні дзвюх сянажна-сіласных траншэй ёмістасцю па 2 тысячы тон кожная. Распачата будаўніцтва 26 красавіка, а павінна завяршыцца напрыканцы чэрвеня. Тэрміны абавязкова трэба выканаць, каб ужо бягучым сезонам мець магчымасць выкарыстоўваць аб’екты па прызначэнні.

Кіраўнік вобласці ў размове з удзельнікамі семінара паказаў важнасць дакладнай арганізацыі працы. Як у будаўніцтве, так і пры правядзенні корманарыхтоўкі ў цэлым. У справе вытворчасці малака дробязей не бывае, а адзін з крокаў да паляпшэння становішча ў жывёлагадоўлі ў тым ліку і новыя траншэі.

Аб ходзе іх будаўніцтва ў сельгаспрадпрыемствах Асіповіччыны расказаў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дрозд. Сёлета ў раёне запланавана ўзвесці  8 траншэй, у якіх можна будзе захоўваць 15 тысяч тон спажыўнай масы. Акрамя названай гаспадаркі, 3 сховішчы травяных кармоў будуць пабудаваны ў філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, 2 — у Заельніку ААТ “Ясень-Агра”, плюс МТФ “Троіцкая”, што ў ААТ “Лапічы”.

 

Непасрэдна аб арганізацыі будаўніцтва гаспадарчым спосабам расказаў выканаўчы дырэктар ААТ “Авангард-Ніва” Сяргей Сідарэнка. Аб прымяненні розных відаў канструкцый жалезабетонных вырабаў пры праектаванні і будаўніцтве сянажна-сіласных сховішчаў кармоў дакладваў дырэктар ААТ “ДПI “Магілёўаграпрампраект” Дзмітрый Кустоўскі. Узводзіць траншэі, дарэчы, можна як з новых матэрыялаў завадской вытворчасці, так і з прыстасаваных. Напрыклад, у Заельніку збіраюцца пабудаваць траншэю, разабраўшы былы склад мінеральных удабрэнняў, які ўжо даўно не эксплуатуецца, а ў Троіцкай — з пліт перакрыцця ранейшай свінафермы. У ходзе сустрэчы ўвогуле дэталёва былі абмеркаваны многія будаўнічыя нюансы. На семінары прысутнічалі кіраўнікі ўсіх раёнаў Прыдняпроўскага краю, таму дзельныя парады павінны быць узяты пад увагу ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах вобласці.



Не абышлі на нарадзе і тэму корманарыхтоўкі ў агульным: зараз якраз самы час якасна падрыхтаваць наземныя траншэі да закладкі сенажу, сіласу з правяленых аднагадовых і шматгадовых траў з захаваннем усіх тэхналагічных патрабаванняў, паставіць на лінейку гатоўнасці кормаўборачную тэхніку.

Размова мела працяг на пленарным пасяджэнні ў райвыканкаме. Да канца года перад сельгаспрадпрыемствамі Магілёўшчыны стаіць задача завяршыць кароўнікі № 2 у дзевяці з трох дзясяткаў недабудаваных тыпавых ферм. Датычна нашага раёна гэта МТФ “Копча” ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс” і “Троіцкая” ААТ “Лапічы”. У бліжэйшы час таксама будзе вырашацца лёс МТФ у Жорнаўцы.

Асабліва надзённае зараз пытанне абгароджвання ферм: усё павінна быць выканана ў гаспадарках да 20 мая. I іменна грунтоўна, каб потым не перарабляць.

Як падкрэсліў Уладзімір Даманеўскі, бягучы год для працаўнікоў АПК вобласці павінен стаць пераломным у вытворчасці малака — трэба плюсаваць! Для гэтага і неабходна мабілізаваць усе рэсурсы і намаганні. Асіповіччына — не выключэнне.

Валянціна КОРБАЛЬ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу на базе ААТ “Авангард-Ніва” прайшоў выязны семінар-нарада “Будаўніцтва сховішчаў травяных кармоў у Магілёўскай вобласці” з удзелам старшыні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика