Жывёлавод ААТ «Даватарскі» Аксана Кулакоўская атрымала ўзнагароду ў межах рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі «Наш жывёлавод». 21.by

Жывёлавод ААТ «Даватарскі» Аксана Кулакоўская атрымала ўзнагароду ў межах рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі «Наш жывёлавод»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_9614 (Копировать)Аксана Кулакоўская працуе жывёлаводам на ферме “Васюкі” адкрытага акцыянернага таварыства “Даватарскі”. Яе імя неаднаразова друкавалася на старонках нашай газеты ў ліку перадавых жывёлаводаў Шаркаўшчынскага раёна. За сваю старанную працу і высокія вытворчыя паказчыкі жанчына была ў складзе раённай дэлегацыі на абласным форуме работнікаў жывёлагадоўчай галіны, які прайшоў у лютым у Віцебску.
— Я ўпершыню была на такім маштабным мерапрыемстве, — кажа Аксана. — Мяне вельмі ўразіла атмасфера свята, дзе гучалі словы ўдзячнасці ад кіраўніцтва вобласці ў адрас жывёлаводаў. Многім прысутным былі ўручаны каштоўныя падарункі, а для ўсіх гледачоў лепшыя прафесійныя музычныя і танцавальныя калектывы абласнога цэнтра падарылі цудоўны канцэрт.
Аксана Кулакоўская даглядае цялят дарошчвання. У яе гурце, які налічвае 100 галоў, ёсць і маленькія цяляты, і вялікія. Прывага жывёлы досыць высокая — амаль 1000 грамаў у суткі. А гэта вельмі добры паказчык.
— Раней, калі адкрытае акцыянернае таварыства “Васюкі” існавала як асобнае сельгаспрадпрыемства, я працавала ў мясцовай сталовай, — патлумачыла нам Аксана. — З далучэннем яго да суседняй гаспадаркі, прыйшлося змяніць прафесію: сталовую закрылі і я пайшла працаваць на жывёлагадоўчую ферму. Праца, канечне, цяжкая, але выбіраць не прыходзілася, бо іншага рабочага месца ў нашым аграгарадку для мяне не знайшлося. Тым не менш я не шкадую. З працоўнымі клопатамі мне дапамагае спраўляцца сын Аляксей, ён з’яўляецца паляводам. І дом, дзе мы жывём, знаходзіцца непадалёк ад жывёлагадоўчай фермы, таму на працу прыходжу ці пешшу, ці прыязджаю на веласіпедзе.
Я стараюся працаваць так, каб жывёла была дагледжаная здаровая і сытая. Нягледзячы на тое, што апошнім часам кармы не вельмі добрай якасці, адсутнічае ў рацыёне сена, бычкі і цялушкі ў маім гурце растуць выдатнымі і кожныя суткі прыбаўляюць у сваёй вазе.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага космплексу Таццяна Мікалаеўна Альшэўская ў межах рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” у пачатку тыдня наведала ферму “Васюкі”, каб грашовай прэміяй адзначыць сумленную працу Аксаны Кулакоўскай, пажадаць ёй трывалага здароўя, дабрабыту ў сям’і і вясенняга настрою.
Жанчына была прыемна ўражана такой увазе да сябе з боку прафсаюзаў АПК раёна. Аксана паабяцала, што і надалей будзе старанна працаваць, каб яе вытворчыя паказчыкі былі самымі лепшымі не толькі сярод жывёлаводаў сельгаспрадпрыемства, але і ў Шаркаўшчынскім раёне. У гаспадарцы ўпэўнены, што так і будзе, бо на такіх сумленных работніках як Аксана Кулакоўская і трымаецца галіна жывёлагадоўлі адкрытага акцыянернага таварыства “Даватарскі”.
Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика