Чалавек расце каранямі ў зямлю. Алег Валадзько, Герой Сацыялістычнай Працы, які больш за 40 гадоў з’яўляўся старшынёй вядомага ва ўсёй рэспубліцы і за яе межамі СПК “Навасёлкі-Лучай” Пастаўскага раёна, разважае пра былы і цяперашні час, пра тое, якім выр. 21.by

Чалавек расце каранямі ў зямлю. Алег Валадзько, Герой Сацыялістычнай Працы, які больш за 40 гадоў з’яўляўся старшынёй вядомага ва ўсёй рэспубліцы і за яе межамі СПК “Навасёлкі-Лучай” Пастаўскага раёна, разважае пра былы і цяперашні час, пра тое, якім выр

09.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

10.09.2009

Ён часам прыгадвае старую дзедаву прымаўку: чалавек, які сеў на камень, і праз тры гады з каменя стаў маёнтак — гэта ЧАЛАВЕК! А чалавек, які сеў у маёнтак і праз тры гады стаў як камень — гэта ... Не хочацца дабаўляць нядобрае слова.
Алег Адольфавіч Валадзько сапраўды чалавек незвычайны. Яшчэ ў васьмідзесятыя гады мінулага стагоддзя ён стварыў адзін з першых прататыпаў сённяшняга аграгарадка. Ён першым, калі яшчэ мала хто ў краіне пра гэта ведаў, пачаў распрацоўку біяпаліва з рапсу. Цяпер частка трактароў гаспадаркі працуе на гэтым танным паліве. Ён, калі толькі яшчэ пачыналі гаварыць пра агратурызм, першым стварыў вядомы ўсяму рэгіёну “Салаўіны гай”, дзе ходзяць страусы і алені. Яго нездарма называюць чалавекам-легендай.

— Алег Адольфавіч, разважаючы пра час сённяшні, ці можаце сказаць, што вас хвалюе больш за ўсё?
— Адносіны чалавека да зямлі. Гэта вельмі страшна, калі зямельку-матулю перадаём з адных рук у другія, не ведаючы, ці змогуць тыя рукі зямлю гэту апрацаваць. Сёння начальнік прыйсці прыйшоў, год-два адбыў, і яго далей не хвалюе, што засталося пасля яго: дом ці пустыня. У чалавека павінен быць выпрацаваны ген, які б адказваў за тое, ці ўмее чалавек адчуць, зразумець дыханне зямлі. Каб ён рабіў і ведаў, што яго дзеці, унукі будуць на гэтай зямлі. Каб у яго сэрца разрывалася за той камень, які ляжыць не на месцы, за тое поле, якое ўзарана не так...
— Дык што, па-вашаму, трэба зрабіць, каб чалавек адчуў сябе гаспадаром на гэтай зямлі?
— Калісьці аб’ехаў паўсвету і прыйшоў да высновы, што гаспадарку трэба акцыяніраваць.
У 1988 годзе мы ўзяліся за гэту справу. Яна заняла нямала часу, бо павінны былі выбраць, хто з якой маёмасцю быў прыняты
ў калгас, хто колькі адпрацаваў. У нас былі канкрэтныя лічбы асноўных сродкаў і спіс акцыянераў. У гэтым спісе былі не толькі нашы хлебаробы і жывёлаводы, але і доктар, і медсёстры мясцовай бальніцы, і настаўнікі. Некаторыя пажадалі атрымаць свае акцыі ў выглядзе кватэр ці машын.
— Тады ў вас і з’явіўся адзін з першых у рэспубліцы аграгарадкоў, прататып сённяшніх...
— Аграгарадок у вась-мідзесятыя ўзводзілі нашы ж будаўнікі. Будавалі так, каб было зручна чалавеку. Можа, не заўсёды атрымлівалася. Не заўсёды хапала ў той час будаўнічых матэрыялаў. Мы стваралі такі пасёлак, дзе чалавек павінен нарадзіцца, пайсці ў дзіцячы сад, школу, ажаніцца. Павінен быць клуб, дзе чалавек змог бы адпачыць ад надзённых турбот, храм для малітвы — мы паспелі рэканструяваць касцёл.
Сучасны аграгарадок не выжыве без перапрацоўкі ўласнай прадукцыі. Не, я не супраць дзяржаўных перапрацоўчых прадпрыемстваў. Якраз я за тое, каб яны больш укаранялі навейшыя тэхналогіі. Але справа ў тым, што сённяшні кіраўнік гаспадаркі павінен прыносіць гаспадарцы прыбытак.
— Алег Адольфавіч, што вы думаеце наконт сучаснага крызісу? Ці маеце асабісты рэцэпт выхаду з крытычнага стану?
— У нас крызісу быць не павінна. Але гэта ў тым выпадку, калі мы разумна падыдзем да сітуацыі, калі будзем працаваць, мець вялікую і якасную вытворчасць. Сёння іншыя краіны Захаду зайздросцяць Беларусі, таму што ў нас чыстая вытворчасць. Многія людзі з далёкага замежжа прыязджаюць і гавораць: “ У вас не тавары, у вас — прадукты!”. І гэтаму трэба радавацца. Гэтым трэба ганарыцца!
— Алег Адольфавіч, нагадаю адзін даўні эпізод: прыязджае да вас карэспандэнт, а вы над сталом трымаеце ў руках звычайную сталовую лыжку, у якой язычкамі распаўзалася полымя. Вы тады прызналіся, што хочаце стварыць уласнае біяпаліва са свайго рапсу. Многія тады глядзелі на вас, як на дзівака, бо пра біяпаліва ў Беларусі яшчэ ніхто не чуў.
— Колькі жыву, стараўся ўвасобіць у жыццё гэту ідэю — салярка з рапсу. Цяпер у нас ёсць уласны рапсавы завод, тысячагектарнае рапсавае поле і трактары, якія працуюць на паліве з рапсу. Я даўно быў перакананы, што нафтавыя свідравіны — не бясконцыя.
— Алег Адольфавіч, вы памятаеце той дзень, калі сталі старшынёй?
— 12 лютага 1968 года. Тады быў не калгас, а “агарод” 700 гектараў. Увесь ураджай перанеслі ў засекі два мужыкі: Васіль Казенка і Геранім Лешчык. Але тады быў іншы час, іншыя магчымасці. Потым палі выраслі да таго, што давялося аблётваць іх на ўласным планеры.
— Дарэчы, ніколі не даводзілася бачыць вас з Зоркай Героя Сацыялістычнай Працы...
Чаму?
— Зорка належыць не мне аднаму. Яна — уласнасць тых людзей, з якімі я працаваў і якія пайшлі ўжо ў свет іншы, тых людзей, хто сёння працягвае працаваць. Яна ўласнасць грамадская! Яна дазваляе мне сёння сказаць пра галоўнае: не існуе больш важнай задачы, чым выхаваць чалавека, які б урос каранямі ў зямлю!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён часам прыгадвае старую дзедаву прымаўку: чалавек, які сеў на камень, і праз тры гады з каменя стаў маёнтак — гэта ЧАЛАВЕК! А чалавек, які сеў у маёнтак і праз тры гады стаў як камень — гэта .
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика