Вынiк папяровых гульняў гомельскiх чыгуначнiкаў. 21.by

Вынiк папяровых гульняў гомельскiх чыгуначнiкаў

09.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ад пяцi да дзесяцi гадоў правядуць за кратамi члены арганiзаванай групы, што выкрадала грашовыя сродкi Рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункi". Салiдарна iм таксама давядзецца выплацiць больш за 1,7 мiльярда беларускiх рублёў для пагашэння нанесеных страт. Абласны суд пакiнуў без змяненняў прыгавор, вынесены некалькi раней судом Савецкага раёна горада Гомеля, — паведамляе прэс-група Гомельскага абласнога ўпраўлення КДБ. Гэта структура ажыццяўляла расследаванне крымiнальнай справы.

Даказана, што для крадзяжу грашовых сродкаў абвiнавачваныя аб'ядналiся ў кiраваную ўстойлiвую групу. Натхняльнiкамi i галоўнымi арганiзатарамi справы сталi дырэктар ААТ "Глорыя С" Жанна Ранько i агент па забеспячэннi i збыце гэтай структуры, iндывiдуальны прадпрымальнiк па сумяшчальнiцтве Сяргей Анiшчанка. Акрамя непасрэднага удзелу ў здзелках, яны каардынавалi i кантралявалi дзеяннi астатнiх.

Былы начальнiк лакаматыўнага дэпо Канстанцiн Камкiчоў падпiсваў плацежныя даручэннi i заведама фiктыўныя акты прыёму-перадачы камплектавых частак, забяспечваў пералiчэннi грашовых сродкаў для ААТ "Глорыя С", даваў падначаленым загады на падрыхтоўку фiктыўных лiстоў аб неабходнасцi рамонту, якi ў сапраўднасцi ажыццяўляўся толькi на паперы.

Усе зламыснiкi прызнаныя вiнаватымi ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi, здзейсненым групай асобаў па папярэдняй змове ў асаблiва буйным памеры. Жанна Ранько i Сяргей Анiшчанка прыгавораныя да 10 гадоў пазбаўлення волi кожны з канфiскацыяй маёмасцi. Канстанцiну Камкiчову, Аляксандру Цянюце, Андрэю Булаўкiну прызначана па сем гадоў адбывання за кратамi. Яшчэ адзiн удзельнiк групоўкi Уладзiмiр Казлоў пакараны на пяць гадоў.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад пяцi да дзесяцi гадоў правядуць за кратамi члены арганiзаванай групы, што выкрадала грашовыя сродкi Рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункi". Салiдарна iм таксама давядзецца выплацiць больш за 1,7 мiльярда беларускiх рублёў для пагашэння нанесеных страт. Абласны суд пакiнуў без змяненняў прыгавор, вынесены некалькi раней судом Савецкага раёна горада Гомеля, — паведамляе прэс-група Гомельскага абласнога ўпраўлення КДБ. Гэта структура ажыццяўляла расследаванне крымiнальнай справы
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика