Вучы замежныя мовы па-беларуску!. 21.by

Вучы замежныя мовы па-беларуску!

29.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мiнску выходзiць унiкальная серыя граматык еўрапейскiх моваў

Гэта даволi iстотная праблема — пры вывучэннi замежнай мовы беларускамоўныя людзi часцей за ўсё вымушаныя карыстацца мовай-пасярэднiцай — рускай. Умоўна кажучы, спачатку глядзець пераклад французскага слова на рускую, а пасля ўжо пераствараць гэта па-беларуску. Дзякаваць лёсу, мы ўжо маем нямецка-беларускi, англiйска-беларускi, польска-беларускi, украiнска-беларускi слоўнiкi ды колькi iншых. А вось з граматыкамi да нядаўняга часу была сапраўдная бяда. Становiшча вырашыў выправiць дырэктар выдавецтва "Радыёла-плюс" Уладзiмiр СIЎЧЫКАЎ. Задумаў амбiтны праект — выдаць кароткiя граматыкi дваццацi цi нават трыццацi моваў па-беларуску. Прычым не толькi пашыраных, але нават валiйскай i мальтыйскай моваў!.. I мэтанакiравана, крок за крокам, дасягае мэты.

— Спадар Уладзiмiр, якiя граматыкi ўжо пабачылi свет?

— Ад пачатку года мы выпусцiлi ўжо пяць такiх кнiжак: граматыкi польскай, шведскай, англiйскай, латышскай i лацiнскай моваў. На чарзе — граматыкi славацкай, украiнскай, нямецкай, фiнскай, партугальскай, iрландскай, эстонскай, харвацкай, мальтыйскай. На пятым З'ездзе беларусаў свету да мяне падышла iтальянка Лiдзiя Федэрыка Мацытэлi, якая блiскуча ведае беларускую мову, i прапанавала: давайце я вам напiшу граматыку iтальянскай!.. Гэта цудоўна, што спiс моваў абнаўляецца такiм натуральным чынам!.. А прынцып выдання наступны: адна граматыка суседняй нам мовы, адна — далёкай. Адметна, што да нас звяртаюцца самi аўтары — беларусы, якiя ведаюць экзатычныя мовы, i прапаноўваюць скласцi граматыкi. Такiм чынам у наш спiс дадалiся, скажам, русiнская цi македонская мовы.

— I на каго будуць разлiчаныя такiя рэдкiя ў нашых шыротах вiды?

— Упэўнены, што знойдуцца людзi, якiя з мэтаў калекцыянавання будуць купляць усе кнiгi серыi — тым больш, каштуюць яны досыць танна. Знойдуцца людзi, якiя зразумеюць — усе еўрапейскiя мовы чапляюцца адна за другую, ёсць агульныя моманты, пункты судакрананняў. Адна мова дапамагае вывучыць другую... Таксама ёсць такi момант — мы павiнны дбаць пра вечнае. Беларусы павiнны мець граматыкi ўсiх асноўных моваў па-беларуску!

— Добра, а больш распаўсюджаныя мовы — якiм вы бачыце сярэдняга пакупнiка "граматык"?

— Я мяркую, што на кожную мову знойдзецца свой пакупнiк. Камусьцi найбольш спатрэбiцца граматыка польскай мовы — ездзiць у Польшчу па працы цi да сваякоў. Камусьцi — латышскай. Вось перакладчыца i паэтка Марыйка Мартысевiч мне днямi расказала, што была рада пабачыць граматыку латышскай мовы, бо мае ў Рызе сваякоў, якiх рэгулярна наведвае. Дарэчы, з латышскай мовай мы вылучылiся, бо такой граматыкi няма нават па-руску! У выданнi гэтай серыi ёсць i культурнiцкi момант. Барыс Юстынавiч Норман, загадчык кафедры славянскага i агульнага мовазнаўства Белдзяржунiверсiтэта, прызнаўся мне, што вельмi ўзрадаваўся гэтай серыi. Бо, кажа, нам не хапае падручнiкаў i дапаможнiкаў па многiх мовах — i гатовыя былi б праводзiць семiнары цi адкрываць кiрункi, але ж няма па чым вучыць... Так што аматары рэдкiх моваў будуць усцешаныя... Але Барыс Юсцiнавiч усур'ёз падумвае напiсаць граматыку такой "рэдкай" мовы як... руская!

— Спадар Уладзiмiр, мяркуючы па прозвiшчах на вокладках, аўтары ўсiх граматык — беларусы. Чаму не людзi, для якiх тыя мовы — родныя?

— Такая была задума, гэта робiцца знарок. Граматыкi пiшуцца беларусамi для беларусаў. Яны пiшуцца з аглядкай на беларускую ментальнасць. Бо толькi беларус патлумачыць беларусу, як ён вывучыў тую цi iншую мовы, як ён запамiнаў нейкiя формы i асаблiвасцi. Мажлiва, будуць выключэннi, калi нашы фiлолагi створаць граматыкi ў суаўтарстве з замежнымi калегамi.

— Дарэчы, а што было першай цаглiнкай?

— Iдэя ўзнiкла практычна выпадкова — беларус Якуб Лапатка, якi даўно жыве ў Хельсiнках, распавёў мне, што працуе над граматыкай фiнскай мовы па-беларуску. Спачатку я не захапiўся — не быў упэўнены, што знойдзецца шмат аматараў такой граматыкi. Але калi абмалявалася канцэпцыя серыi — я зразумеў, што гэта шалёна цiкава!..

Глеб ЛАБАДЗЕНКА.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску выходзiць унiкальная серыя граматык еўрапейскiх моваў Гэта даволi iстотная праблема — пры вывучэннi замежнай мовы беларускамоўныя людзi часцей за ўсё вымушаныя карыстацца мовай-пасярэднiцай — рускай. Умоўна кажучы, спачатку глядзець пераклад французскага слова на рускую, а пасля ўжо пераствараць гэта па-беларуску. Дзякаваць лёсу, мы ўжо маем нямецка-беларускi, англiйска-беларускi, польска-беларускi, украiнска-беларускi слоўнiкi ды колькi iншых. А вось з граматыкамi да нядаўняга часу была сапраўдная бяда. Становiшча вырашыў выправiць дырэктар выдавецтва "Радыёла-плюс" Уладзiмiр СIЎЧЫКАЎ. Задумаў амбiтны праект — выдаць кароткiя граматыкi дваццацi цi нават трыццацi моваў па-беларуску. Прычым не толькi пашыраных, але нават валiйскай i мальтыйскай моваў!.. I мэтанакiравана, крок за крокам, дасягае мэты.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика