Дабрыня выратуе свет. 21.by

Дабрыня выратуе свет

29.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У гэтым перакананы арганiзатары дабрачыннай акцыi для выхаванцаў сацыяльна-педагагiчнага цэнтра з прытулкам Заводскага раёна горада Мiнска.

— Акцыя праходзiць у межах мiжнароднага мядовага фестывалю "У гасцях у пчолкi", — расказвае пiяр-менеджар фестывалю Марына КЛЕВЕЦ. — На працягу апошняга тыдня верасня мы збiраем рэчы першай неабходнасцi, цацкi, развiвальныя гульнi, якiя пасля перададзiм выхаванцам прытулку. Больш за тое, iх чакае незвычайны лекавы падарунак ад пчолак — мядовы куб вагой каля 40 кiлаграмаў.

Мядовы фестываль праходзiць не толькi ў сталiцы, але i ў многiх абласных i раённых гарадах краiны — Гомелi, Магiлёве, Оршы, Ваўкавыску, Калiнкавiчах... Наведвальнiкi фестывалю набываюць самыя розныя гатункi мёду з Расii, Беларусi, Украiны, а "пчолкi" ў гэты час наведваюць карэкцыйныя цэнтры, дзiцячыя садкi для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, сацыяльныя прытулкi i дораць дзецям мёд.

Надзея ДРЫЛА.

Выхаванцы сацыяльна-педагагiчнага цэнтра з прытулкам Заводскага раёна прынялi непасрэдны ўдзел у фестывалi. Дзецi каталiся на горках, удзельнiчалi ў конкурсах i вiктарынах, спявалi песнi i расказвалi вершы, а таксама частавалiся тульскiмi пернiкамi, якiя былi асвечаны ў прыходзе Храма Казанскай Божай Мацi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым перакананы арганiзатары дабрачыннай акцыi для выхаванцаў сацыяльна-педагагiчнага цэнтра з прытулкам Заводскага раёна горада Мiнска.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика