Імпартнае пiва саступiла беларускаму. 21.by

Імпартнае пiва саступiла беларускаму

29.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас закрытай дэгустацыi найбольш распаўсюджаных у айчынным гандлi гатункаў пiва беларуская прадукцыя была прызнаная лепшай у 8 з 10 груп. Аб гэтым паведамiла прэс-сакратар канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Iрына Гусева.

Усяго ў дэгустацыi паўдзельнiчалi 44 узоры пiва беларускiх, расiйскiх, украiнскiх i германскiх вытворцаў. Прычым для "чысцiнi эксперыменту" была вызначаная ўмова — кожны з гатункаў спецыялiсты i звычайныя спажыўцы маглi пакаштаваць толькi ў закрытых, без этыкетак, бутэльках, якiм загадзя былi прысвоеныя пэўныя нумары. Вынiкi ж былi даволi нечаканымi — беларуская прадукцыя прызнаная лепшай "за яўнай перавагай".

У прыватнасцi, у групе "Пiва светлае 10 %" перамагла марка "Алiварыя дзясятка", у групе "Пiва светлае 11 %" — "Гёсэр" пiваварнай кампанii "Сябар", у групе "Пiва светлае 12 %" — "Алiварыя залатое", у групе "Пiва светлае 14 %" — "Александрыя", у групе "Пiва светлае пшанiчнае нефiльтраванае" — "Алiварыя белае золата", у групе "Пiва цёмнае 12 %" — "Лiдскае аксамiтнае", у групе "Пiва цёмнае 14 %" — "Алiварыя Траецкае", у групе "Пiва цёмнае 18—20 %" — "Портэр Брэсцкi". У сваю чаргу замежныя вытворцы наперадзе ў дзвюх намiнацыях: "Безалкагольнае пiва" ("Абалонь", Украiна") i "Пiва цёмнае пшанiчнае нефiльтраванае" ("Паўланер", Германiя). Пры гэтым, заўважыла Iрына Гусева, вытворчасць таго ж пшанiчнага пiва — пакуль яшчэ новы напрамак у пiваварнай галiне Беларусi.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас закрытай дэгустацыi найбольш распаўсюджаных у айчынным гандлi гатункаў пiва беларуская прадукцыя была прызнаная лепшай у 8 з 10 груп. Аб гэтым паведамiла прэс-сакратар канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Iрына Гусева
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика