І школа маладой жонкi.... 21.by

І школа маладой жонкi...

29.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яе, як высветлiлася, жанчына можна паспяхова закончыць. Дзе? У нямецкiм народным унiверсiтэце. Днямi ў Мiнскiм мiжнародным адукацыйным цэнтры iмя Йаханэса Рау адкрылася прадстаўнiцтва Нямецкай асацыяцыi народных унiверсiтэтаў.

Аб тым, што такое народная адукацыя па-нямецку i як яна будзе ажыццяўляцца ў Беларусi, было падрабязна расказана ў час прэзентацыi афiцыйнага адкрыцця прадстаўнiAцтва асацыяцыi. Усе падкрэслiвалi аднадушна: навучанне — гэта працэс пастаянны, у тым лiку i ў сталым узросце. Аб гэтым пераканаўча гаварылi i дыпламат з пасольства Германii, i прадстаўнiк Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi, i, вядома, выканаўчы дырэктар усходнееўрапейскага бюро асацыяцыi Уве Гартэншлегер. Ён паведамiў аб мэтах i перспектыўных кiрунках работы яго структуры ва Усходняй Еўропе i Беларусi. Прадстаўнiцтва ў нас адчыняецца для развiцця дзейнасцi ў сферы адукацыi, навукi, культуры, асветы, садзейнiчання духоўнаму развiццю асобы. А гэтага немагчыма дасягнуць без супрацоўнiцтва з беларускiмi арганiзацыямi адукацыi дарослых.

Нагадаем, нямецкая асацыяцыя народных унiверсiтэтаў (Dеutsсhеr Vоlkshосhsсhul-Vеrbаnd е.V.) была заснаваная ў 1953 годзе. Яе мэта — адстойванне i прадстаўленне iнтарэсаў 16 зямельных асацыяцый i каля 1000 унiверсiтэтаў народнай адукацыi. Бо яны даюць дарослым грамадзянам Германii шмат магчымасцяў для атрымання дадатковай адукацыi: ад прафесiйна-арыентаваных праграм да курсаў культурнай, палiтычнай тэматыкi i забаўляльных мерапрыемстваў. Штогод гэтыя вучэбныя курсы ў народных унiверсiтэтах у краiне наведвае каля 10 мiльёнаў чалавек. Фiнансаванне вучэбнага працэсу iдзе праз Мiнiстэрства эканамiчнага супрацоўнiцтва i развiцця (70-80%), МЗС Германii, структуры Еўрапейскага саюза i iнш.

Гэтыя народныя ўнiверсiтэты становяцца ўсё больш папулярнымi ў свеце. Структурныя падраздзяленнi асацыяцыi падтрымлiваюць праекты развiцця амаль у 40 краiнах. Рэгiянальныя бюро iснуюць у Ташкенце, Мехiка, Канакры, Адыс-Абебе, Кейптаўне, Сараеве i г. д. Апошнiм часам усё актыўней асацыяцыя працуе ва Усходняй Еўропе. Вынiкам яе работы ва Украiне стала стварэнне недзяржаўнага вучэбна-вытворчага комплексу "Iмпульс" (сетка камп'ютарных класаў i вытворчыя фiлiялы: мiнi-пякарня, швейны i сталярны цэхi) у невялiкiм горадзе Сколе Львоўскай вобласцi.

У Беларусi прадстаўнiцтва Нямецкай асацыяцыi народных унiверсiтэтаў плануе засяродзiцца на стварэннi i развiццi прафесiйных устаноў для адукацыi дарослых, на падтрымцы гэтай сферы паслуг для ўсiх сацыяльных груп. Бюро зоймецца распрацоўкай вучэбных планаў для прафесiйнага навучання дарослых, праграм фэстаў нефармальнай адукацыi. I, магчыма, дзякуючы намаганням прадстаўнiцтва асацыяцыi ў нас таксама адчыняцца школы маладой жонкi.

Леанiд Лахманенка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яе, як высветлiлася, жанчына можна паспяхова закончыць. Дзе? У нямецкiм народным унiверсiтэце. Днямi ў Мiнскiм мiжнародным адукацыйным цэнтры iмя Йаханэса Рау адкрылася прадстаўнiцтва Нямецкай асацыяцыi народных унiверсiтэтаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика