30 верасня — ВЕРА, НАДЗЕЯ,ЛЮБОЎ І САФIЯ. 21.by

30 верасня — ВЕРА, НАДЗЕЯ,ЛЮБОЎ І САФIЯ

29.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пакутнiцы Вера, Надзея, Любоў i iх мацi Сафiя нарадзiлiся ў Iталii каля 137 года ад Н.Х. Святая Сафiя была хрысцiянкай i трох сваiх дочак назвала iмёнамi трох хрысцiянскiх дабрачыннасцяў: Вера, Надзея i Любоў. Святая Сафiя i яе дочкi не хавалi сваёй веры ў Хрыста. Чуткi аб чысцiнi, розуме i прыгажосцi дзяўчат дайшлi да iмператара Адрыяна, якi пажадаў убачыць iх, даведаўшыся, што яны хрысцiянкi. Адрыян па чарзе звяртаўся да iх з просьбай адмовiцца ад Хрыста. Юныя дзевы (Веры было 12 гадоў, Надзеi — 10, i Любовi — 9) засталiся непахiснымi. Тады iмператар загадаў жорстка закатаваць iх. Святую Сафiю прымусiлi глядзець на пакуты сваiх дочак. Пасля ўсiх выпрабаванняў святых пакутнiц Веру, Надзею i Любоў пазбавiлi галавы. Мацi адвезла целы сваiх дочак за горад, пахавала i неадступна заставалася на iх магiле. Праз тры днi пасля гэтага яна памерла сама. Подзвiг Сафii i яе дочак усхваляецца ва ўсiм хрысцiянскiм свеце.

   У дзень памяцi святой Сафii i яе дочак-пакутнiц у гонар мудрасцi мацi i галоўных жаночых дабрачыннасцяў Веры, Надзеi i Любовi ў народзе было прынята наладжваць "усяленскiя бабiны iмянiны". Святкаваннi наладжвалi вельмi ўрачыстыя. Асаблiва ўшаноўвалi сяляне тых жанчын, якiя насiлi iмёны Вера, Надзея, Любоў.

   Таксама ў гэты дзень жанчынам раiлi паплакаць аб сабе, аб сваяках, аб цяжкай "бабскай" долi, каб менш плакаць на працягу года.

   Ва ўсе часы сярод жанчын карысталiся вялiкай павагай iмёны Сафii, Веры, Надзеi i Любовi. Народная мудрасць захавала гэтыя iмёны ў прыказках, прымаўках, легендах i паданнях пра жаночую вернасць, самаадданасць, прыгажосць.

   А яшчэ ў гэты дзень назiралi за адлётам птушак. Калi жоравы паляцяць у вырай, то на Пакровы будзе мароз, а калi не, то зiмы не будзе доўга.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакутнiцы Вера, Надзея, Любоў i iх мацi Сафiя нарадзiлiся ў Iталii каля 137 года ад Н.Х. Святая Сафiя была хрысцiянкай i трох сваiх дочак назвала iмёнамi трох хрысцiянскiх дабрачыннасцяў: Вера, Надзея i Любоў. Святая Сафiя i яе дочкi не хавалi сваёй веры ў Хрыста. Чуткi аб чысцiнi, розуме i прыгажосцi дзяўчат дайшлi да iмператара Адрыяна, якi пажадаў убачыць iх, даведаўшыся, што яны хрысцiянкi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика