Загрузку рэба пашукаць?. 21.by

Загрузку рэба пашукаць?

30.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Федэрацыя прафсаюзаў мае намер звярнуцца ў Савет Мiнiстраў з прапановай тэрмiнова разгледзець сiтуацыю з няпоўнай занятасцю — пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведамiла прэс-сакратар ФПБ Вольга Зуёнак.

Манiторынг стану прадпрыемстваў, якi праводзiць Федэрацыя прафсаюзаў, паказаў, што ў сёлетнiх студзенi—лiпенi ў рэжыме няпоўнага працоўнага тыдня або дня ў краiне былi занятыя 127,8 тыс. чалавек, а колькасць работнiкаў, якiя вымушаныя былi пайсцi ў водпускi па iнiцыятыве наймальнiка, склала 110 тысяч. Гэтыя паказчыкi ўзраслi адпаведна ў 6 i 4,4 раза. За перыяд вымушаных прастояў цi водпускаў работнiкi атрымлiваюць усяго 2/3 сваёй тарыфнай стаўкi, i тое не заўсёды. Паводле ацэнак ФПБ, каля 40 % работнiкаў былi накiраваныя ў водпускi ўвогуле без аплаты.

У сувязi з гэтым, перакананыя ў Федэрацыi, тут трэба тэрмiнова прымаць пэўныя меры. Так, прафсаюзы лiчаць: кiраўнiкi "праблемных" прадпрыемстваў павiнны разгледзець магчымасцi часовага прыцягнення супрацоўнiкаў да бягучых рамонтаў, рэканструкцый i падрыхтоўкi вытворчых памяшканняў i цэхаў да зiмы, а таксама да прыборкi тэрыторый, прычым гэта работа павiнна аплачвацца ў поўнай меры. "Калi ж магчымасцяў забяспечыць такой работай у наймальнiкаў рэальна няма, то неабходна больш актыўна займацца пераквалiфiкацыяй кадраў", — адзначыла Вольга Зуёнак.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Федэрацыя прафсаюзаў мае намер звярнуцца ў Савет Мiнiстраў з прапановай тэрмiнова разгледзець сiтуацыю з няпоўнай занятасцю — пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведамiла прэс-сакратар ФПБ Вольга Зуёнак.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика