.... 21.by

...

01.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мазыры завяршылася выязное пасяджэнне Гомельскага абласнога суда, у якiм слухалася крымiнальная справа па абвiнавачваннi двух жыхароў Жлобiна — бацькi i сына — у забойстве вадзiцеля-дальнабойшчыка i нападзе на вясковую краму. Суд прызнаў iх вiнаватымi i асудзiў бацьку да 20 гадоў, а сына — да 16 гадоў пазбаўлення волi ў калонii ўзмоцненага рэжыму з канфiскацыяй маёмасцi. У лютым яны забiлi 25-гадовага вадзiцеля з г. Крычава, цела якога было знойдзена ў аўтамабiлi на тэрыторыi Ельскага раёна. Як высветлiлася падчас следства, бацька, 1964 г.н., былы ваенны, захапiўся гульнявымi аўтаматамi. Каб вырашыць фiнансавыя праблемы, ён уцягнуў сына ў злачынную дзейнасць. Удваiх яны спачатку напалi на краму ў Светлагорскiм раёне, дзе пабiлi жанчын-прадаўцоў i прысвоiлi выручку, а затым забiлi вадзiцеля.

Сярод англiчан, якiя кураць, выяўлены небывалы рост папулярнасцi самакрутак. Цяпер iх выбiраюць больш за чвэрць дарослых курцоў краiны. Асаблiва заўважная гэтая тэндэнцыя сярод жанчын. У 1990 годзе толькi адна з 50 англiчанак, якiя кураць, аддавала перавагу самакруткам перад iншымi вiдамi тытунёвай прадукцыi. Зараз гэты паказчык складае 1 з 5. Калi раней, як правiла, самакруткi палiлi прадстаўнiкi малазабяспечаных слаёў насельнiцтва, то цяпер на iх пераходзiць усё больш грамадзян сярэдняга дастатку. У якасцi прычын гэтай з'явы называюць эканамiчныя (тытунь для самакрутак намнога таннейшы за iншыя вiды прадукцыi, паколькi падаткi на яго значна нiжэйшыя) i культурныя (паленне самакрутак чамусьцi пачало лiчыцца больш стыльным).

  ПОЎНЫ АБЗАЦ

Мiлiцыянеры горада Лiпецка затрымалi свайго калегу, якi скраў катлету ў клiента кавярнi. Як паведамiлi тамтэйшыя СМІ, цяпер мiлiцэйскае начальства звольнiла малодшага сяржанта патрульна-паставой службы Аляксея Iваннiкава, якi праштрафiўся. Аднак распачынаць крымiнальную справу з-за такога дробнага i кур'ёзнага крадзяжу вартавыя парадку не сталi. Паведамляецца, што мiлiцыянер зазiрнуў у закусачную, замовiў 100 грамаў гарэлкi, а на закусь у яго не хапiла грошай. Выпiўшы, патрульны заўважыў катлету, што "без справы" ляжала на талерцы суседа, хуценька з'еў яе i збег. Гаспадар катлеты, ачомаўшыся ад ступару, пабег за рабаўнiком. Мiлiцыянера злавiлi i перадалi ў рукi калег.

У Турцыi фургон з пчалiнымi вуллямi ўрэзаўся ў прыпаркаваны на ўзбочыне грузавiк, у вынiку чаго пчолы, якiя вырвалiся на волю, пакусалi пецярых пацярпелых у аварыi, а таксама ўсiх палiцэйскiх i медыкаў, якiя прыбылi на месца здарэння. Адзiн чалавек у вынiку ДТЗ загiнуў, аднак не паведамляецца, што менавiта стала прычынай яго смерцi — атрыманыя пры аварыi траўмы або ўкусы насякомых. Агульная колькасць пацярпелых ад укусаў перавышае 20 чалавек, усе яны шпiталiзаваныя. Для таго, каб разагнаць пчолаў i вывесцi з месца аварыi ўсiх пацярпелых, спатрэбiлася больш за гадзiну. НЗ адбылося непадалёк ад курортнага горада Мармарыс.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiлiцыянеры горада Лiпецка затрымалi свайго калегу, якi скраў катлету ў клiента кавярнi. Як паведамiлi тамтэйшыя СМІ, цяпер мiлiцэйскае начальства звольнiла малодшага сяржанта патрульна-паставой службы Аляксея Iваннiкава, якi праштрафiўся. Аднак распачынаць крымiнальную справу з-за такога дробнага i кур'ёзнага крадзяжу вартавыя парадку не сталi. Паведамляецца, што мiлiцыянер зазiрнуў у закусачную, замовiў 100 грамаў гарэлкi, а на закусь у яго не хапiла грошай. Выпiўшы, патрульны заўважыў катлету, што "без справы" ляжала на талерцы суседа, хуценька з'еў яе i збег. Гаспадар катлеты, ачомаўшыся ад ступару, пабег за рабаўнiком. Мiлiцыянера злавiлi i перадалi ў рукi калег.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика