У справе Аўтуховіча — новы падазраваны. 21.by

У справе Аўтуховіча — новы падазраваны

08.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чацьвёртым падазраваным па справе ваўкавыскага прадпрымальніка стаў жыхар Горадні Міхаіл Казлоў.

Пра гэта стала вядома з дакумэнту аб працягу сьледзтва па справе да 8 лістапада,— паведаміў «Свабодзе» праваабаронца Алег Волчак.

Хто такі спадар Казлоў і якое ён мае дачыненьне да справы, пакуль невядома. Няясна таксама, ці ён затрыманы.

Цяпер па Ваўкавыскай справе праходзяць чатыры падазраваныя: Мікалай Аўтуховіч, Уладзімер Асіпенка, Аляксандар Ларын і Міхаіл Казлоў.

Іх абвінавачваюць ў падпале дома міліцыянта ў Ваўкавыску. Мікалай Аўтуховіч, як і ягоныя сябры, вінаватым сябе не прызнае. З 16 красавіка па 16 ліпеня прадпрымальнік трымаў галадоўку пратэсту. Празь некалькі дзён пасьля таго, як Аўтуховіч спыніў галадоўку, МУС распаўсюдзіў зьвесткі, паводле якіх прадпрымальнік фігуруе яшчэ ў адной крымінальнай справе — аб падрыхтоўцы замаху на старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанку і намесьніка міністра падаткаў і збораў Віктара Камянко.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чацвёртым падазраваным па справе ваўкавыскага прадпрымальніка стаў жыхар Гродна Міхаіл Казлоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика